Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства па падатках і зборах.
Сярод цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 10 капеек падаражэюць цыгарэты Credo, на 12 капеек — «Мінск», «Мінск 7», «Прэм’ер» і «Прэм’ер 7», «Прэм’ер QS», Minsk City, Minsk Capital, Minsk City QS і Minsk Capital QS, Matrix BLUE, на 13 капеек — Minsk City MS, Minsk Capital MS.
На 15 капеек узнімуцца ў цане «Мінск Superslims», «Мінск 5 Superslims». На такую ж суму падаражэюць некаторыя віды NZ і Queen. Некаторыя віды Portal падаражэюць на 12-17 капеек, Pall Mall — на 5-10 капеек, Kent і Vogue — на 10 капеек, Rothmans — на 5 капеек.
Што датычыцца ТАА «Тытунь-інвест», даражэй на 10 капеек стануць Winston і Sobranie, на 15 капеек — цыгарэты Mac, Kalipso. Цыгарэты Monte Carlo прыбавяць у цане 8-10 капеек, Camel — 10-15 капеек, «Карона» і «Форт» — 5-10 капеек.
ТАА «Інтэр Табака» ўзніме на 11-15 капеек цэны на цыгарэты Dove, на 13 капеек — Red Bor, на 10-24 капеек — L&M, на 10 капеек — Marlboro і Parliament.
Узнімаюцца на 10 капеек у цане ўвозімыя «Беларусьгандлем» цыгарэты Dunhill.
<p>Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.</p>
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.