Вы тут

Віртуальная выстава «Бела-сіняя зімовая казка» адкрыецца ў БДУ


Віртуальная выстава гжэльскага роспісу адкрыецца ў БДУ 14 студзеня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу БДУ.


ostwest.ru

Выстава, прымеркаваная да святкавання старога Новага года, атрымала назву «Бела-сіняя зімовая казка». Яе арганізатарам выступае Саюз жанчын БДУ. Члены грамадскага аб'яднання прадставілі больш за 50 прадметаў з асабістых калекцый. На выставе можна будзе ўбачыць розныя цацкі, статуэткі, посуд, фігуркі жывёл месяцовага календара, а таксама герояў папулярных мультфільмаў.

Гжэль — асаблівы від роспісу па кераміцы, у якім выкарыстоўваюцца белыя і сінія фарбы. Гэты традыцыйны рускі промысел бярэ свой пачатак ад аднайменнай вёскі ў Маскоўскай вобласці. Менавіта там з сярэдзіны XVII стагоддзя здабывалася гжэльская гліна, дзякуючы якой распаўсюдзілася ганчарнае мастацтва сярод мясцовага насельніцтва. У пачатку XIX стагоддзя ў Гжэльскай воласці з'явіліся заводы, на якіх выраблялі фарфор. Пад уплывам моды на галандскія кафлі і кітайскі фарфор мясцовыя майстры сталі распісваць свае працы ў бела-блакітных танах. Такім чынам, сінія малюнкі на белай паверхні сталі адметнай рысай гжэлі.

Убачыць віртуальную выстаўку «Бела-сіняя зімовая казка» можна будзе з 14 студзеня на сайце Саюза жанчын БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.