Вы тут

У Мінску заліта больш за 50 адкрытых каткоў і хакейных каробак, працуюць трасы ў 10 кропках горада


Пра гэта паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.


posadfm.ru

Гарадская лыжаролерная траса ў Вяснянцы (штучны снег) пачала прымаць наведвальнікаў яшчэ ў снежні 2020-га. Цяпер яе працягласць складае 2,6 км. Ужо больш за тыдзень прайшло з таго часу, як выкладзеныя трасы (натуральны снег) на вул. Ваўпшасава, у парку «Курасоўшчына», лесапарку «Мядзвежына», у фруктовым садзе ўздоўж вул. Рафіева, у Севастопальскім парку, лясным масіве жылога раёна Зялёны Луг (вул. Цікоцкага), уздоўж пляжаў Цнянскага вадасховішча, у парку Дружбы народаў, тры трасы ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе. Зараз працуюць снежныя гарматы ў парку 900-годдзя Мінска. Неўзабаве і тут будуць прымаць аматараў катання на лыжах.

Акрамя таго, заліты 95% адкрытых каткоў і хакейных каробак — усяго іх у зімовым сезоне планавалася задзейнічаць 25 і 29 адпаведна (адрасы па спасылцы). Пры ўстановах адукацыі, у якіх знаходзяцца каткі, адкрыты пункты пракату. Але канькі выдаюць толькі навучэнцам гэтых школ або гімназіяў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.