Вы тут

Кухараў даручыў дэталёва вывучыць прычыны аварыі на цепласетках у Маскоўскім раёне


Падчас аператыўнай нарады ў Мінскім гарвыканкаме кіраўнік сталіцы Уладзімір Кухараў паставіў шэраг актуальных задач. Падрабязнасці апублікаваны ў Telegram-канале «Мінск. Афіцыйна».


Мэр запатрабаваў разабрацца ў прычынах аварыі на цеплавых сетках, якая здарылася на мінулым тыдні ў Маскоўскім раёне. «Ён даручыў правесці экспертызу стану цепласетак, а таксама якасці матэрыялаў, якія прымяняюцца падчас рамонтных работ пры ўстараненні паломак», — сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, адміністрацыям раёнаў горада і ўпраўленню жыллёвай палітыкі даручана не зніжаць узятыя ў мінулым годзе тэмпы па накіраванні шматдзетных сем’яў на будаўніцтва жылля. Тыя, хто знаходзіцца ў чарзе больш за год, павінны вырашыць кватэрнае пытанне ўжо ў бягучым годзе.

Профільным службам даручана забяспечыць узвядзенне аб’ектаў у горадзе-спадарожніку Смалявічах ва ўстаноўленыя тэрміны. Там у гэтым годзе запланавана будаўніцтва жылля, дзіцячага сада, паліклінікі.

Асаблівую ўвагу Уладзімір Кухараў звярнуў на правядзенне ў сталіцы капрамонту жылля. У бягучым годзе трэба ўвесці ў эксплуатацыю больш за 1 млн кв. м абноўленай плошчы. У гэтай рабоце неабходны комплексны падыход, які прадугледжвае абнаўленне не асобных дамоў, а цэлых кварталаў, пабудаваных у адзін час. Паралельна трэба добраўпарадкоўваць дваровыя тэрыторыі, мінімізуючы нязручнасці для гараджан.

Службам ЖКГ таксама пастаўлена задача забяспечыць размяшчэнне кантэйнерных пляцовак на ўездах-выездах з двароў, каб спецтэхніка магла бесперашкодна даехаць і своечасова вывезці адходы.

Сталічным службам даручана прадставіць дакладны графік будаўнічых работ 3-й лініі метрапалітэна на наступны год і забяспечыць выкананне пастаўленых задач ва ўстаноўленыя тэрміны.

На фоне зніжэння захваральнасці на COVID-19 у сталіцы шэраг часова прызначаных пад прыём пацыентаў з каранавірусам сталічных клінік вяртаецца да звычайнага рытму работы. Задача — зрабіць гэты працэс паступовым і забяспечыць усе віды медыцынскай дапамогі ў ранейшым аб’ёме для жыхароў Мінска.

На нарадзе разгледжаны таксама меры па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.