Вы тут

Лімфадрэнаж: праводзім генеральную ўборку арганізма


Калі раптам ў вас узнікла жаданне ачысціць арганізм, каб з новымі сіламі і настроем сустрэць вясну, а потым і лета, памятайце: 80% таксінаў знаходзяцца ў межклетачнай вадкасці – лімфе. Менавіта лімфатычная сістэма з’яўляецца своеасаблівай каналізаціяй нашага арганізма, куды імкнуцца прадукты распада. Уявіце сабе, што адбываецца з чалавекам, калі ў рабоце лімфатычнай сістэмы – збой! Дрэннае самаадчуванне, пастаянная стомленасць, ацёкі, праблемы са скурай.

Каб пазбегнуць парушэнняў лімфатычнай сістэмы, патрэбны пастаянны адток межклетачнай вадкасці. Здаецца, усё проста, але ж ёсць акалічнасць: хуткасць вывядзення таксічных рэчываў з нашага арганізма залежыць ад хуткасці руху лімфы, а гэта – УВАГА – менш за 1 мм у хвіліну! Згадзіцеся, вельмі марудна!

Якім чынам абудзіць лімфу і паскорыць яе рух? Запуск лімфатока адбываецца аўтаматычна, калі вы свядома клапоціцеся пра сваё здароўе. Прапануем самыя дзейныя спосабы!


1. Наладзіць дробнае харчаванне. 5-6 прыёмаў сбалансаванай ежы (бялкі, тлушчы, вугляводы) ў дзень. Важна не перагружаць стрававальную сістэму.

2. Абмежаваць спажыванне мучнога, салодкага, салёнага, вэнджанага, а таксама малочных прадуктаў. Гэтыя прадукты ствараюць ў нашых клетках “кіслую сераду”, з-за якой лімфа становіцца больш густой, што ў сваю чаргу зніжае яе хуткасць.

3. Уключыць у свой рацыён часнык, лук, гарчыцу, фенхель, імбір, укроп. Гэтыя духмяныя расліны раздражняюць лімфатычныя сасуды, стымулююць утварэнне лімфы і павялічваюць яе хуткасць.

4. Адмовіцца ад алкаголю і кафеіна (кава/чорная гарбата 1 кубак у дзень). Ужыванне гэтых рэчываў запавольвае лімфаток і прыводзіць да абязводжання арганізма.

5. Прытрымлівацца пітнога рэжыму. Кожны глыток чыстай вады – гэта новы паток лімфы. Разлічыць колькасць вады на суткі нескладана: 30 мл на 1 кг. Напрыклад, калі ваша вага 55 кг, то 30 мл*55 кг=1650 мл – гэта мінімум. 

6. Уключыць у ваша жыццё фізічныя нагрузкі: трэнажорную залу, басейн, бег ці прагулкі пешшу на свежым паветры. Рух лімфы забаспечваецца мышачнай актыўнасцю.

7. Асвоіць дыхальную гімнастыку: класічную альбо дынамічную. Пры глыбокім дыханні жыватом апмлітуда дыяфрагмы павялічваецца і, такім чынам, ўзмацняецца цыркуляцыя лімфы.

8. Баня, сауна, ванна. Пад уздзеяннем высокай тэмпературы чалачек пачынае пацець, губляе таксіны праз скуру і такім чынам дапамагае лімфатычнай сістэме ачышчацца.

9. Абкручванні цела: гарачыя і халодныя. SPA-працэдуры акрамя добрага настрою аказваюць на арганізм лімфастымулюючае дзеянне.

10. Прайсці курс лімфадрэнажнага масажа: мануальнага (ручнога) ці апаратнага. Пры дапамозе фізічнага або механічнага ўздзеяння лімфа пачынае хутчэй цыркуляваць. Лімфадрэнажны масаж паспрыяе не толькі добраму самаадчуванню вашага арганізма ў цэлым, але і дапаможа палепшыць знешні від вашай скуры: зменшыцца цэлюліт і друзласць, знізіцца вага. 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.