Вы тут

У Слоніме двухгадовая дзяўчынка з'ела банку таблетак


У Слоніме двухгадовая дзяўчынка з'ела банку таблетак. Дзіця выратавалі, яе здароўю нішто не пагражае, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


pixabay.com

Інцыдэнт адбыўся ў добрай сям’і. Мама дастала з аптэчкі банку таблетак, якія прапісалі дзіцяці, і адлучылася на некалькі хвілін у іншы пакой. Калі вярнулася, убачыла пустую ёмістасць і дзяўчынку, якая гуляла побач Мама тут жа выклікала хуткую дапамогу. Медыкі аператыўна прамылі страўнік дзіцяці. На шчасце, шкоды здароўю прычынена не было.

«Варта прызнаць, што дзяўчынка не па гадах развітая і камунікабельная. У ІСН Слонімскага РАУС патлумачылі, што менавіта дапытлівасць малой і хвілінная няўважлівасць мамы ледзь не прывялі да бяды. Дзяўчынка распавяла, што выпіла лекі з цікаўнасці і паабяцала, што больш так рабіць не будзе», — распавялі ў міліцыі.

Праваахоўнікі просяць бацькоў больш уважліва сачыць за сваімі дзецьмі, асабліва калі яны растуць дапытлівымі і актыўнымі.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.