Вы тут

Правіла «трох хвілін» у зносінах з дзецьмі павінны ведаць усе бацькі


Ёсць важнае правіла «першых трох хвілін». Калі бацькі ў сям’і выконваюць яго, то заўважаюць, як паляпшаюцца паводзіны дзіцяці: яно становіцца больш паслухмяным, спагадным і спакойным. Акрамя таго, гэтае простае правіла дапамагае падтрымліваць давер у сям’і. Дык у чым сэнс правіла «трох хвілін» і як яго прымяняць?


«Правіла трох хвілін» заключаецца ў тым, каб заўсёды сустракаць дзіця з вялікай радасцю, як быццам вы сустракаеце сябра, якога не бачылі шмат гадоў. І не мае ніякага значэння, вы вярнуліся з працы, крамы ці тыднёвага ад’езду. Як правіла, усё, чым хоча падзяліцца дзіця, яно расказвае ў першыя хвіліны сустрэчы з вамі. Менавіта ў гэтым і заключаецца важнасць — не страціць час і даць дзіцяці магчымасць расказаць вам аб сваім дні, перажываннях, уражаннях, турботах.

Што неабходна рабіць? Проста вярнуўшыся дадому, адразу ж зважайце на дзіця. У вас ёсць некалькі хвілін, каб сесці побач, распытаць і выслухаць, а пасля ўжо заняцца іншымі клопатамі. Менавіта ў першыя тры хвіліны сустрэчы пажадана праявіць максімум удзелу, зразумець, чым жадае падзяліцца малы ці падлетак. Калі прытрымлівацца гэтага правіла з ранніх гадоў, дзеці будзе давяраць вам, нават калі пасталеюць. 

Для большасці дарослых дастаткова, каб дзеці проста знаходзіліся побач з намі, калі яны займаюцца сваімі справамі. А вось для дзяцей паняцце «час разам» — гэта зрокавы і эмацыйны кантакт, калі бацькі садзяцца побач, прыбіраюць мабільныя тэлефоны, поўнасцю адцягваюцца ад старонніх спраў.

Памятайце: дзіця не можа вам давяраць, калі адчувае, што ў прыярытэце ў бацькоў падчас зносін ёсць нешта важнейшае. 

Паназірайце за іншымі бацькамі, і вы адразу заўважыце тых, хто інтуітыўна выконвае правіла «першых трох хвілін». Напрыклад, забіраючы дзіця са школы, дзіцячага сада, кружка, яны прысядаюць на ўзроўні вачэй дзіцяці, абдымаюць пры сустрэчы, распытваюць і кажуць, што засумавалі. У той час як іншыя бацькі проста бяруць дзіця за руку, кажуць «пайшлі», часам нават размаўляючы пры гэтым па тэлефоне.

Чаму бацькам неабходна выконваць правіла «першых трох хвілін»? Гэта важнае правіла дапамагае вызначыць эмацыйны стан дзіцяці, а таксама дае яму ці ёй магчымасць праявіць сваю радасць ад сустрэчы, сум ад расстання, падзяліцца падзеямі за дзень. Нам часта здаецца, што калі дзіця спрабуе прыцягнуць да сябе ўвагу, то гэта надоўга. Але, як паказвае практыка, бывае дастаткова ўсяго трох хвілін.

Нават калі вы стаміліся пасля працоўнага дня, дрэнна сябе адчуваеце, маеце важныя неадкладныя задачы, кароткія зносіны дазволіць сабе можна. 

Важна: Неабходна прывучаць дзіця крыху пачакаць (вызначыць час, напрыклад, 10-15 хвілін), калі мама ці тата занятыя. Выслухаўшы яго на працягу некалькіх хвілін, можна адказаць, што гэта цікава і важна, але зараз вам трэба скончыць сваю справу, а пасля гэтага вы з задавальненнем абмяркуеце ўсе пытанні.

Давайце дзіцяці зразумець, што вы яго чуеце і разумееце. Пакажыце, што вы ўважліва слухаеце яго, задаючы яму ўдакладняючыя пытанні, напрыклад: «што?», «чаму?» і «якім чынам?», ці паўтараючы пачутае. Гэта таксама дапаможа дзіцяці палепшыць уласныя навыкі зносін, навучыць ўключаць падрабязнасці ў свой аповед.

Важна, каб дзеці маглі выказаць свае пачуцці, не падвяргаючыся асуджэнню ці абыякавасці. Яны тонка адчуваюць фальш, таму паспрабуйце шчыра унікаць ў аповяд дзіцяці, праяўляць толькі інтарэс і павагу, не жартаваць і не смяяцца з яго.

Дзецям вельмі патрэбны любячыя і спагадлівыя бацькі! Каб мець добрыя зносіны з дзецьмі, запомніце  і выконвайце яшчэ некалькі простых парвілаў:

  • Выкарыстоўвайце мову, зразумелую вашаму дзіцяці, якая адпавядае яго ўзросту. Кажыце ясна, пэўна і без зневажальнай лексікі. Выкарыстоўваючы добразычлівы тон, вы падаеце станоўчы прыклад сваім дзецям.
  • Памятайце, што падчас размовы ваша малое павінна адчуваць, што яго паважаюць і любяць.
  • Не крычыце, але спакойна спрачайцеся, дазваляючы дзіцяці адстойваць сваю думку. Не будзьце катыгарычнымі. Проста скажыце: «Добра, я разумею, што ты са мной не згодзен і ў цябе свой пункт гледжання. Абмяркуем гэта крыху пазней»
  • Выбачайцеся, калі вы няправыя...

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.