Вы тут

Аб’екты сацыяльнай інфраструктуры ўрачыста адкрылі ў Гродзенскай вобласці


Новыя дзіцячыя садкі пачнуць дзейнічаць адразу ў двух гарадах – Лідзе і Слоніме. Абодвы разлічаны на 10 груп, некалькі з іх — ясельныя. 


У Лідзе дашкольная ўстанова нават атрымала ўласную назву — «Паўночнае ззянне». Яе выбралі самі жыхары мікрараёна, у якім знаходзіцца сад. Будынак даволі вялікі, трохпавярховы, плошчай у 1800 квадратных метраў. Пры яго ўзвядзенні выкарысталіся сучасныя высокаякасныя, і, што вельмі важна, натуральныя аздабленчыя матерыялы. У кожнай групе ёсць распранальня, спальня, санвузел, пакой для адпачынку, рэсурсны цэнтр, яркая мэбля, цацкі. Ёсць спартыўная і музычная залы, кабінеты спецыялістаў, пакоі для індывідуальных заняткаў. Па апошнім слове тэхнікі абсталяваны медыцынскі і харчовы блокі, а таксама пральня. Басейн — асаблівая радасць для дзяцей. Пад наглядам педагогаў і інструктараў дзеці змогуць навучыцца плаваць.

Таксама добраўпарадкавана тэрыторыя садка. Ёсць спартыўныя і гульнявыя зоны, бегавыя дарожкі, ценевыя навесы, розныя малыя архітэктурныя формы. Па словах старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка, увод такога аб’екта стаў яшчэ і падарункам гораду ў сувязі з 700-годдзем. Сродкі на будаўніцтва ў памеры больш за 9 млн рублей выдзелены з абласной інвестпраграмы. Дзякуючы такім аб’ектам, мікрараён Поўнач можа стаць адным з самых населеных частак Ліды. 

Новы дзіцячы сад адчыніў свае дзверы таксама ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне Слоніма. Тут вядзецца актыўная жыллёвая забудова, таму дашкольную ўстанову чакалі з нецярпеннем. Як і ў Лідзе, садок у Слоніме разлічаны на 190 месцаў, частка аддадзена ясельным групам. Дзіцячы сад абсталяваны па-сучаснаму: тут ёсць басейн, камп’ютарны, музычны і спартыўны класы. Кожны паверх аформлены тэматычна. Напрыклад, адзін з паверхаў прысвечаны экалогіі, іншы — асновам бяспечнай жыццядзейнасці. Установа абсталявана інтэрактыўным фізкультурным комплексам з сэнсарнай сцяной і скаладромам. На двары размясціліся гульнявыя пляцоўкі, ёсць веладарожкі. Акрамя гэтага прысутнічае шматфункцыянальная пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху. Наведваць новы дзіцячы сад змогуць дзеці не толькі з горада, але і з бліжэйшых населеных пунктаў. 

Акрамя гэтага ў Гродзенскай вобласці адкрыліся некалькі спартыўных пляцовак у рамках маштабнага праекта «Спорт для ўсіх», ініцыіраванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам.

Шматфункцыянальныя пляцоўкі абсталяваны ў Дзятлаўскім, Іўеўскім і Мастоўскім раёнах. А ўсяго па праграме клуба ў вобласці з’явіцца 17 такіх аб’ектаў. 

Яшчэ адзін прыкметны аб’ект урачыста адкрылі ў Зэльве. Шматкватэрны жылы дом ашчаслівіў некалькі дзесяткаў навасёлаў, якія атрымалі ключы ад кватэр падчас цырымоніі адкрыцця. Магчыма, зараз цяжка ўявіць, што гэты будынак — былы даўгабуд, які пасля рэканструкцыі не толькі набыў прывабны выгляд, але і стаў зонай для камфортнага пражывання мясцовых жыхароў. Кватэры, а іх тут 64, адведзены пад сацыяльнае і арэнднае жыллё. Большую частку кватэр займуць маладыя спецыялісты і тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Дом поўнасцю на электразабеспячэнні. На рэканструкцыю было затрачана звыш 11 мільёнаў рублёў. 

Значная увага нададзена дваровай тэрыторыі. Тут абсталявана сучасная дзіцячая пляцоўка, праведзена азеляненне. Дарэчы, сёлетні год для Зэльвы багаты на новыя пабудовы. У рамках падрыхтоўкі да абласных Дажынак, тут уведзена ў эксплуатацыю каля 90 аб’ектаў. Яшчэ тры пачалі дзейнічаць як раз напярэдадні свята 7 лістапада – гэта новая паліклініка, якая размешчана на базе цэнтральнай райбальніцы, шматкватэрны дом і новы участак дарогі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.