Вы тут

Экспазіцыя «Беларусь. Смак прыроды» на выстаўцы ў Дубаі дае свой першы плён


Беларуская дэлегацыя працягвае работу на найбуйнейшай выстаўцы харчовай галіны Gulfood 2021 у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.


На выстаўцы адбылася сустрэча старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з намеснікам Міністра прамысловасці і перадавых тэхналогій ААЭ Амарам Аль-Суэйдзі. Бакі абмеркавалі ўмацаванне сістэмы сертыфікацыі «Халяль» у Беларусі і правядзенне эмірацкім бокам навучальнага семінара па тэматыцы патрабаванняў, прад'яўленых да гэтай сістэмы.

Беларускую экспазіцыю таксама наведаў дырэктар па міжнародных сувязях Гандлёва-прамысловай палаты Дубая Амар Аль-Хан, які азнаёміўся са стэндамі беларускіх прадпрыемстваў, прадэгуставаў іх прадукцыю. Дасягнуты дамоўленасці аб далейшым узаемадзеянні паміж дзвюма палатамі па прадстаўленні інтарэсаў беларускіх вытворцаў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Поспехамі Беларусі на гэтай выстаўцы падзяліўся дырэктар УП «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Яўген Увядзенскі: «Днямі беларускую экспазіцыю наведаў Міністр кліматычных змен і навакольнага асяроддзя ААЭ Абдула Бельхайф Аль-Нуаймі. У кампетэнцыю гэтага міністэрства ўваходзяць ветэрынарны кантроль і допуск на рынак прадукцыі, якая ўвозіцца ў ААЭ. Падчас гэтага наведвання міністр сустрэўся з Паслом Рэспублікі Беларусь у ААЭ Андрэем Лучанком. Сярод іншага бакі абмеркавалі пытанне аператыўнага прыняцця рашэння аб допуску беларускага мяса птушкі на рынак ААЭ».

Па выніках чатырох дзён работы выстаўкі шэраг удзельнікаў ужо дасягнуў дамоўленасці на пастаўку прадукцыі не толькі ў ААЭ, але і ў Бангладэш,
Гану, Егіпет, Іарданію, Іран, Ірак, Емен, Ліван, Лівію, Пакістан, Саудаўскую Аравію, Сербію, Сірыю. У прыватнасці, Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат заключыў першы кантракт на пастаўку 25 тон сметанковага масла 82,5 % тлустасці ў ААЭ. Кампанія вядомая на рынку — рагачоўскую згушчонку ўжо можна набыць у крамах ААЭ. Наступным прадуктам прадпрыемства на рынку Эміратаў стане канцэнтраванае малако.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: product.by

Загаловак у газеце: У Эміратах ведаюць нашу згушчонку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.