Вы тут

Сейшэльскія астравы адкрыюць межы для турыстаў з 25 сакавіка


Сейшэльскія астравы адкрыюць межы для замежных наведвальнікаў з 25 сакавіка, паведамляе партал Seychelles News Angecy.


Фота: trimal.by

Міністр замежных спраў і турызму астраўной дзяржавы Сільвестр Радагондэ заявіў, што краіна пачне прымаць турыстаў з 25 сакавіка, аднак для прыбываючых з Паўднёвай Амерыкі ўезд усё яшчэ будзе забаронены.

«Мы спадзяемся атрымаць перадышку, якая цяпер патрэбная нашай эканоміцы. Попыт на адпачынак існуе ва ўсім свеце, Сейшэльскія астравы таксама разглядаюцца падарожнікамі як патэнцыйнае месца для турызму», — падкрэсліў Сільвестр Радагондэ.

Умовай для ўезду ў краіну стане адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19, які павінен быць зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця на курорт. Міністр адзначыў, што прыязджаючых не абавяжуць выконваць двухтыднёвы каранцін. Аднак турысты павінны будуць насіць маскі, выконваць сацыяльную дыстанцыю і апрацоўваць рукі дэзінфікуючымі сродкамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.