Вы тут

У Пінску працягнуць рэканструкцыю міжраённага анкадыспансера


У Пінску працягваюць рэканструкцыю міжраённага анкалагічнага дыспансера, паведаміў БЕЛТА галоўны ўрач Пінскай цэнтральнай паліклінікі Ігар Кікценка.


«У гэтым годзе ў рамках выканання другой чаргі рэканструкцыі запланаваны праектныя работы, выдзелена фінансаванне на суму Br200 тыс. У комплексным плане сацыяльна-эканамічнага развіцця Пінска прадугледжана закупка па лініі Міністэрства аховы здароўя новага гама-тэрапеўтычнага апарата. Чакаем яго пастаўку ў гэтым годзе. Адпаведна, першачарговае мерапрыемства — падрыхтоўка памяшкання пад ўстаноўку абсталявання», — распавёў Ігар Кікценка. Новы апарат будзе больш функцыянальным, чым існуючы «Рокус АМ».

Падчас першага этапу рэканструкцыі анкадыспансер павялічыў свае плошчы. Пад яго патрэбы быў мадэрнізаваны суседні будынак. У новым корпусе размясціліся прыёмны пакой, хіміятэрапеўтычнае і хірургічнае аддзяленні з аперацыйнага блока, аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. У старым корпусе засталіся рэнтгенаўскае і радыелагічнае аддзяленні, кабінеты эндаскапіі, УГД. «Будзе планавацца рэканструкцыя лячэбна-дыягнастычнага корпуса з лабараторыяй, харчаблока, стэрылізацыйнага аддзялення, памяшканняў гаспадарчага прызначэння. Вядома, заўсёды стараемся зрабіць хутчэй, але ўсё залежыць ад фінансавання», — дадаў Ігар Кікценка.

Міжраённы анкадыспансер абслугоўвае жыхароў Пінска, Пінскага, Столінскага, Лунінецкага і Іванаўскага раёнаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.