Вы тут

Дзмітрый Гара прызначаны старшынёй Следчага камітэта


Дзмітрый Гара прызначаны старшынёй Следчага камітэта Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


Дзмітрый Гара да цяперашняга часу працаваў на пасадзе намесніка генеральнага пракурора.

Дзмітрый Юр’евіч Гара нарадзіўся ў 1970 годзе ў Тбілісі (Грузія). У 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут у Маскве па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2018-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

З верасня 1993 па красавік 2008 года служыў на пасадах следчага, старшага следчага, следчага па асабліва важных справах следчага аддзела ўпраўлення КДБ. Затым быў прызначаны начальнікам следчага аддзела. Займаў гэтую пасаду да ліпеня 2008 года.

Жнівень 2008-га — лістапад 2009-га — начальнік трэцяга ўпраўлення Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі.

З лістапада 2009-га па снежань 2019 года — начальнік следчага ўпраўлення КДБ.

Са снежня 2019 года займаў пасаду намесніка генеральнага пракурора.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў, «За адзнаку ў воінскай службе», ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.