Вы тут

Байцы беларускіх студатрадаў прымуць удзел у І Міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Сочы


Байцы беларускіх студэнцкіх атрадаў прымуць удзел у І Міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Сочы, які пройдзе з 20 да 23 красавіка.


Запрашэнне беларускаму боку накіраваў Цэнтральны штаб Расійскіх студэнцкіх атрадаў. Каманда павінна складацца з 12 удзельнікаў. Паколькі іх чакаюць сур'ёзныя спаборніцтвы, адбіралі самых падрыхтаваных — тых, хто ведае будаўнічую справу і мае вялікі вопыт удзелу ў будатрадаўскім руху. Касцяк каманды склалі прадстаўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Байцы беларускіх і расійскіх будаўнічых атрадаў будуць спаборнічаць у пяці намінацыях. Агульнакамандныя намінацыі — «Мантаж тэхналагічных трубаправодаў», «Ахова працы», «Агульнабудаўнічыя работы», індывідуальныя — «Неразбуральныя метады кантролю», «Электразваршчык ручной зваркі». Усе яны аб'яднаны ў мультыкамандную намінацыю «Найлепшая пляцоўка па ўзвядзенні». Гэта самая маштабная і відовішчная намінацыя чэмпіянату, у рамках якой адбываецца сімуляцыя рэальнага будаўнічага працэсу на пляцоўцы прамысловага аб'екта. А гэта значыць, што для намінацый будуць створаны асобныя міні-будаўнічыя пляцоўкі.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы. Акрамя таго, будзе падрыхтавана шырокая дзелавая праграма. Але самае галоўнае, што хлопцы змогуць прадэманстраваць свае напрацоўкі і абмяняцца вопытам.

Дарэчы, падчас промапраекта «Выбіраем студатрад!», які стартаваў у пачатку сакавіка і будзе доўжыцца да ліпеня ўключна, ужо запісаліся больш за 4,5 тысячы маладых людзей. Гэта тыя юнакі і дзяўчаты, якія выказалі жаданне папрацаваць у вольны ад вучобы час.

Прэв'ю: 123.net

Загаловак у газеце: У Сочы — на будаўнічыя спаборніцтвы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.