Вы тут

Родная мова ў Самары


Моладзевае аддзяленне, творчыя гурт, партнёры Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» паўдзельнічалі ў імпрэзах, прысвечаных Дню роднай мовы.


Кіраўніца суполкі Ірына Глуская з Віталінай Пановай, удзельніцай фестывалю.

Да свята быў падрыхтаваны майстар-клас «Знаёмства з беларускай азбукай», адзняты на відэа. У яго відэапрэзентацыі паўдзельнічаў Артур Карповіч, кіраўнік Уфімскага аддзялення Пасольства Беларусі ў Расіі. Перад тым у горадзе адзначалі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15 лютага). Педагог з 176‑й школы Алена Балвашэнкава, да таго ж актывістка беларускай дыяспары, падключыла вучняў да ўдзелу ў гарадскім дыстанцыйным конкурсе «Мы о той войне стихами...». Быў праведзены пошук паэтаў, ураджэнцаў і жыхароў Беларусі, якія прайшлі дарогамі Афганскай вайны. Іх творы гучалі ў часе імпрэзы: вершы «Я позабыл Афганскую войну» Віктара Верстакова (родам з Полаччыны, з пасёлка Ветрына), «Ожидание» Леаніда Малчанава — ён пасля вяртання з Афганістана служыў і жыў у Беларусі.

Яшчэ прайшоў фестываль нацыянальных культур «На языке дружбы народов» — у Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы Самары пры ўдзеле нацыянальных нядзельных школ, з падтрымкай гарадміністрацыі. Беларускую культуру й літаратуру там прадставілі навучэнцы нядзельнай школы «Родны кут» (дзейнічае пры суполцы «Руска-Беларускае Братэрства 2000», чытальнікі й вакалісты з 176‑й школы, Цэнтра пазашкольнай адукацыі «Творчество».

 

Мікалай БОЙКА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.