Вы тут

З нагоды Благавешчання ў эфіры «Беларусь 3» адбудзецца паказ тэматычнага праекта


На наступным тыдні, 7 красавіка, праваслаўныя вернікі сустрэнуць свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. З гэтай нагоды ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» адбудзецца паказ тэматычнага праекта і трансляцыі святочнай Літургіі.


У 8.25 гледачоў чакае выпуск праграмы «Размовы пра духоўнае», якая раскажа пра гісторыю, традыцыі і значэнне свята Благавешчання для хрысціян, а адразу пасля «Беларусь 3» запрашае на пазнавальную экскурсію ў вёску Ляды Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, дзе знаходзіцца Лядзенскі Свята-Благавешчанскі мужчынскі манастыр — ён стане не толькі прадметам пільнай увагі аўтараў праграмы «Святыні Беларусі», але і аб'яднае вернікаў перад тэлеэкранамі ў 9.00 падчас прамой трансляцыі Літургіі на Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы. Дарэчы, на канале «Беларусь 1» напярэдадні трансляцыі ў 8.50 са Словам на свята Благавешчання да тэлегледачоў звернецца Мітрапаліт Веніямін.

Таксама ў планах медыяхолдынга — паказ у прамым эфіры багаслужэнняў на Вербны тыдзень і Светлае Хрыстова Уваскрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі.

Нагадаем, што на гэтым тыдні з нагоды Вялікадня па календары каталіцкай канфесіі з 1 да 4 красавіка ў эфіры «Беларусь 1» і «Беларусь 3» чакаецца шэраг святочных трансляцый з Мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, рымскага Калізея і Ватыкана.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Слова духоўнае...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.