Пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх ў 2021 годзе ажыццяўляецца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў, зацверджаны для горада Мінска. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 10, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з гэтым пералікам, будаўніцтва 448 сталічных кватэр агульнай плошчай 29,3 тыс. м. кв. і 611 м. кв. індывідуальнага жылля будзе прафінансавана сёлета за кошт ільготных крэдытаў. Аб'ём ільготных крэдытных рэсурсаў ААТ «АСБ Беларусбанк» на гэтыя патрэбы прадугледжаны ў памеры Br16,161 млн, з іх на будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў будзе накіравана Br15,161 млн, на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва — Br500 тыс. і Br500 тыс. — на набыццё жылля.
На будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў у 2021 годзе плануецца накіраваць з мясцовых бюджэтаў Br150 млн, і амаль Br22 млн будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.
МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.
З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...
На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС.