Вы тут

Мінскі заапарк правядзе чатыры конкурсы падчас фестывалю «Экалогія. Творчасць. Дзеці»


У Мінскім заапарку стартаваў XVII фестываль «Экалогія. Творчасць. Дзеці», паведамілі ў установе.


Штогод заапарк арганізуе мерапрыемства для выхавання ў дзяцей і падлеткаў усвядомленых адносін да навакольнага свету, развіцця экалагічнай культуры. «У час фестывалю праводзім некалькі конкурсаў, дзякуючы якім прыцягваем увагу дзяцей да экалагічных праблем з дапамогай творчасці, залучаем іх у абарону навакольнага асяроддзя праз удзел у экалагічных акцыях», — распавялі ў заапарку.

Фота: minsknews.by

Удзельнічаць у фестывалі могуць дзеці з адукацыйных устаноў усіх відаў, дзіцячых дамоў, асобы з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама навучэнцы цэнтраў пазашкольнай работы, чыя творчасць, індывідуальная або калектыўная, не супярэчыць мэтам і задачам фестывалю.

Выпрабаваць сябе прапануюць у адным з чатырох конкурсаў на выбар: дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Свет дыназаўраў», малюнка «Жывёлы буйным планам», анімацыі «Калейдаскоп жывёл» і тэатральным «Кожны ў адказе за жыццё на планеце». «Кірункі розныя, таму кожнае дзіця зможа праявіць свае здольнасці. Адны з металу, керамікі, тэкстылю ці дрэва зробяць фігуркі старажытнай рэптыліі, іншым прапануюць акрылавымі фарбамі стварыць малюнак на майцы, трэція могуць зрабіць анімацыю пра жывёл у любой тэхніцы (2D, 3D), а чацвёртыя падрыхтуюць сцэнічную мініяцюру адвольнай формы з выкарыстаннем разнастайных мастацка-выразных сродкаў, якая перадасць экалагічныя праблемы», — распавялі ў установе.

Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка, а конкурсныя працы неабходна здаць з 26 красавіка па 10 мая. Падвядзенне вынікаў, выстава работ удзельнікаў, узнагароджанне пераможцаў і святочны канцэрт адбудуцца 22 мая ў заапарку. Лепшых узнагародзяць граматамі і прызамі ад заснавальнікаў і арганізатараў фестывалю.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.