Вы тут

Мінчанка прадала кватэру — і перадала банкаўскім ашуканцам больш за 200 тысяч рублёў


Пажылая мінчанка прадала кватэру і пералічыла махлярам 236 тысяч рублёў. Падрабязнасці паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


22 сакавіка 67-гадовай мінчанцы патэлефанаваў на Viber невядомы чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам банка. Ён сказаў, што прама цяпер з карткі пенсіянеркі пераводзяць грошы на іншы рахунак. Пажылая жанчына адразу паправіла суразмоўцу, маўляў, у яе ёсць банкаўскі рахунак, а не картка. Нібыта прадстаўнік банка сказаў, што зафіксаваныя несанкцыянаваныя аперацыі і што ў хуткім часе з ёй звяжуцца супрацоўнікі міліцыі.

Праз некалькі дзён пенсіянерцы патэлефанаваў на Viber нібыта міліцыянт. Ён пацвердзіў усё тое, што ёй казалі раней і параіў, каб мінчанка зняла з рахунку грошы і залічыла іх на карт-рахунак іншага банка.

«Праваахоўнік» змог пераканаць жанчыну, і яна, ідучы паводле яго інструкцый, у некалькі этапаў зняла з рахунку грошы і залічыла туды, куды ёй параілі зламыснікі. Больш за тое, яна перадала ім дадзеныя для ўваходу ва ўсталяваную праграму. Аддалены доступ дазволіў ашуканцам даведацца рэквізіты банкаўскай карты, аўтарызавацца ад імя мінчанкі ў асабістым кабінеце інтэрнэт-банкінгу і дыстанцыйна распараджацца грашыма. Так яны знялі з яе рахунку больш за 236 тысяч рублёў. Аказваецца, гэта была сума, якую пенсіянерка атрымала ад продажу кватэры.

Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб крадзяжы грошай у асабліва буйным памеры з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.