Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прызначыў паўнамоцнага прадстаўніка Беларусі ў Савеце Міждзяржаўнага банка і яго намеснікаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў указ №143, у адпаведнасці з якім прызначаны паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Савеце Міждзяржаўнага банка і яго намеснікі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пагадненнем аб заснаванні Міждзяржаўнага банка ад 22 студзеня 1993 года.

Паўнамоцным прадстаўніком Беларусі прызначаны старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур. Яго намеснікамі на адпаведнай пасадзе ў Савеце Міждзяржаўнага банка прызначаныя першы намеснік праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц і намеснік міністра фінансаў Вольга Тарасевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.