Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх гімнастак з паспяховым выступленнем у Ташкенце


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Аліну Гарноська, Анастасію Салас, Ганну Гайдукевіч, Карыну Ярмоленка, Анастасію Малаканаву, Анастасію Рыбакову, Арыну Цыцыліну і Ганну Швайба з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету ў Ташкенце, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Цэлы россып медалёў, заваяваных у бескампрамісным суперніцтве з лідарамі сусветнай гімнастыкі, — выдатны вынік», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, валодаючы бліскучым майстэрствам і самабытным стылем, беларускія грацыі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў змогуць скарыць алімпійскія вяршыні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.