Вы тут

Гісторыя праз камеру тэлефона. Помнік «Курган Славы» алічбаваны


Як малады чалавек і прадстаўнік пакалення «міленіум» я ведаў пра Курган Славы толькі тое, што гэта помнік, прысвечаны памяці аб Вялікай Айчыннай Вайне, размешчаны па дарозе ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Днямі мой багаж ведаў аб гэтым месцы папоўніўся і набыў асаблівы сэнс. Адбылося гэта пасля таго, як я наведаў мемарыял і адсканаваў QR-код на стылізаванай шыльдачцы адразу пасля ўрачыстай цырымоніі яе замацавання 6 мая 2021 года. Так быў рэалізаваны другі этап гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка». Ён ініцыяваны экспертным Саветам Моладзевай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі, мэта праекта — пошук і лічбавізацыя помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Цяпер на галоўным уваходзе ў мэмарыял сярэбраная пласціна са штрых-кодам паведамляе, што рашэнне аб яго ўзвядзенні было прынята ў 1966 годзе. Скульптурная кампазіцыя азначае пераможнае завяршэнне Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» 1944 года, якая прывяла да знішчэння нямецка-фашысцкай арміі групы «Цэнтр». З таго часу ў падножжы Кургана замураваны наказ наступным пакаленням шанаваць памяць мінулай вайны і быць патрыётамі сваёй Айчыны. Збудаванне помніка было ўсенародным: тысячы людзей палічылі сваім абавязкам прынесці сюды жменькі зямлі.

Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года падчас найбуйнейшай наступальнай аперацыі «Баграціён» у акружэнне патрапіла 150-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Падзея атрымала назву «Мінскі кацёл». Разгром нямецкай групоўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі. Сама наступальная аперацыя «Баграціён», якая праводзілася сіламі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў пры ўдзеле партызан, пачалася 23 чэрвеня 1944 года i скончылася 29 жніўня вызваленнем Беларускай ССР, часткі Літоўскай ССР і Польшчы.

Праз 22 гады пад Мінскам быў закладзены велічны помнік, а праз 77 гадоў гэты помнік атрымаў свой унікальны штрых-код. Удзел у цырымоніі завяршальнага этапу лібавізацыі мемарыялу прынялі прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, кіраўніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутаты Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

«Для сённяшняга дня гэта вельмі важна, — лічыць член Камісіі па інфармацыйнай палітыкі Парламенцкага сходу, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры і моладзевай палітыцы Валянціна Курсевіч. — Лічбавізацыя помнікаў павысіць адукаванасць падрастаючых пакаленняў. Цяпер маладыя людзі аддаюць перавагу мабільным прыладам, да апошніх і была адаптаваная падача гістарычнай даведкі — праз QR-код».

Парламентарый падкрэсліла, што паняцце «мір» сёння зноў набывае актуальнае гучанне, і што «калі не ведаць гісторыю, герояў, якія аддалі за нас сваё жыццё, у нас не будзе будучыні».

Данііл СКАРАПАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.

Палітыка

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць чарговае пасяджэнне пятай сесіі.

Грамадства

Ігар Петрышэнка: ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць сумленнай!

Ігар Петрышэнка: ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць сумленнай!

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй.