Вы тут

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Эрдаганам развіццё гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі і Турцыі


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў. Раней падчас сустрэчы ў Анкары бакі дамовіліся пра галоўныя прыярытэты — павелічэнне двухбаковага тавараабароту да $ 1,5 млрд і забеспячэнне балансу ў тавараабароце. Сёння прэзідэнты пацвердзілі гэтыя планы і дамовіліся садзейнічаць іх рэалізацыі.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Тайіп Эрдаган дамовіліся па ўсіх пытаннях двухбаковых адносін падысці комплексна, дэталёва прапрацаваць іх з удзелам паслоў і іншых адказных асоб. Адпаведная тэматыка ў тым ліку будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца ў кастрычніку чарговым пасяджэнні сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі. У стадыі прапрацоўкі пытанне аб арганізацыі другога інвестыцыйнага форуму.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і рэгіянальнай праблематыцы.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі барацьбу з пандэміяй ў Беларусі і Турцыі: пагаварылі аб цяперашняй сытуацыі, вакцынацыі насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка расказаў аб вытворчасці ў Беларусі ўласнай вакцыны.

Абмяркоўвалася і ўзаемадзеянне Беларусі і Турцыі ў сферы тэлекамунікацый, у прыватнасці магчымыя перспектывы развіцця супрацоўніцтва з холдынгам «Турксел».

У завяршэнне Рэджэп Таіп Эрдаган павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з надыходзячым святам — Днём Перамогі. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў свайго турэцкага калегу і мусульман гэтай краіны са свяшчэнным месяцам Рамадан.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.