Вы тут

Віцебская служба таксі не даплаціла ў бюджэт больш за 2,2 млн. рублёў


Бізнесмены незаконна выкарыстоўвалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання, паведамляе сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю.


Фота: pixabay.com

Акрамя таго, падчас праверачных мерапрыемстваў устаноўлены факты заніжэння выручкі, атрыманай ад пасажыраў за аказаныя паслугі таксі: калі вадзіцелі таксі атрымлівалі ад кліента аплату наяўнымі, то часта не выкарыстоўвалі таксометр, што таксама дазваляла прыніжаць памер падатковых плацяжоў. Па папярэдняй ацэнцы, шкода дзяржаве ў выглядзе нявыплачаных падаткаў перавысіў 2,2 млн. рублёў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да трох службовых асоб распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Як высветлілася, кіроўцам таксі ў дадатак да афіцыйнай зарплаты выплачвалі «у канверце» ад 50 да 300 рублёў у месяц, а касірам — не менш за 400 рублёў. «Шэрыя» выплаты пацягнулі нявыплату ў бюджэт падаходнага падатку i абавязковых плацяжоў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.