Вы тут

Удасканалены парадак распараджэння непрыдатнымі для эксплуатацыі аб'ектамі былых ваенных гарадкоў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 184 «Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектах былых ваенных гарадкоў». Дакумент выдадзены ў мэтах удасканалення парадку распараджэння такімі аб’ектамі ўзамен указа нумар 428 ад 17 жніўня 2010 года, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У прыватнасці, падпісаным указам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму вызначаць пералікі ўсіх невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб’ектаў ваенных гарадкоў, размешчаных на іх тэрыторыі. Для забеспячэння празрыстасці працэдуры фарміравання такіх пералікаў устаноўлены крытэрыі, якія прымяняюцца пры гэтым.

Дзяржаўныя арганізацыі вызваляюцца ад падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць адносна невыкарыстоўваемых аб’ектаў былых ваенных гарадкоў, якія нямэтазгодна ўключаць у гаспадарчы абарот або зносіць.

Калі ў веданні або кіраванні дзяржаўнай арганізацыі знаходзяцца аб’екты былых ваенных гарадкоў, якія запланаваны да ўключэння ў абарот або зносу, па рашэнні мясцовых органаў улады такія арганізацыі могуць вызваляцца ад зямельнага падатку на занятыя гэтымі аб’ектамі ўчасткі на тэрмін да пяці гадоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.