Вы тут

У Беларусі парламентарыяў прапануецца прыводзіць да прысягі на вернасць народу


У Канстытуцыю прапануецца ўнесці палажэнне аб прынясенні парламентарыямі прысягі на вернасць народу, заявіў сёння падчас пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае БелТА.


«Зыходзячы з агульнапрызнанай практыкі замацавання ў канстытуцыях замежных краін прынясення парламентарыямі прысягі перад народам, высокага статусу парламентарыя, прапануецца дапоўніць Канстытуцыю палажэннем аб прынясенні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прысягі на вернасць народу з выкладаннем тэксту прысягі», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў — яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.