Вы тут

Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» стартавала ў Мінску


Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная дню Канстытуцыі стартавала 11 сакавіка ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.


На гэтым урачыстым мерапрыемстве 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты з усёй краіны атрымалі свой першы пашпарт з рук Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі, заслужанага юрыста Беларусі Пятра Міклашэвіча і Першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава.

— Гэта вельмі адказны дзень для кожнага маладога беларуса. — адзначыў Аляксандр Лук’янаў, — Момант атрымання дакумента з’яўляецца адным з вызначальных з пункту гледжання ідэнтыфікацыі сябе як беларуса, чалавека, які заслужыў стаць беларусам сваёй добрасумленнай вучобай, сваімі паводзінамі, павагай да законаў і Канстытуцыі.

Таксама ён адзначыў, што ў год васьмідзесяцігоддзя вызвалення Беларусі маладым грамадзянам разам з пашпартам, Дзяржаўным сцягам і Канстытуцыяй будзе таксама ўручацца ліст-наказ ад вызваліцеляў нашай краіны.

— Гэта ўраджэнцы Беларусі, палкаводцы, героі, якія сваімі намаганнямі пераадолелі фашысцкую чуму і дзякуючы якім сёння мы з’яўляемся паўнацэннай краінай, Дзяржавай з вялікай гісторыяй — дадаў Аляксандр Лук’янаў.

Акрамя таго, акцыя прымеркавана і да такой круглай даты, як трыццацігоддзе з дня прыняцця Канстытуцыі Беларусі.

— Увесь мінулы перыяд з дня прыняцця Канстытуцыі і да гэтага часу наша краіна ўстойліва развіваецца на канстытуцыйнай аснове як дэмакратычная, сацыяльна-прававая дзяржава, у якой чалавек, яго правы і свабоды з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы, — заявіў на акцыі Старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч.

Далей ён дадаў, што Канстытуцыйна-прававы механізм фарміравання Усебеларускага народнага сходу прадугледжвае, што грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» можа самастойна са сваіх радоў выбраць 80 дэлегатаў на Усебеларускі народны сход.

— Гэта азначае, што прадстаўнікі моладзі будуць прымаць непасрэдны ўдзел у прыняцці рашэнняў, якія вызначаюць стратэгію развіцця беларускага грамадства і дзяржавы, будучыню краіны, у якой яны будуць жыць і працаваць, — падкрэсліў ён.
Таксама Пётр Міклашэвіч адзначыў, што ў Беларусі створаны неабходныя ўмовы для духоўна-маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця моладзі.

— У сучасных умовах асабліва важна праводзіць сістэмную і мэтанакіраваную работу, каб стваральную энергію моладзі накіраваць на вырашэнне задач, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай. Для гэтага неабходна праводзіць сістэмную мэтанакіраваную працу па фармаванні правасвядомасці, патрыятызму, пачуцці грамадзянскага абавязку і адказнасці, — падсумаваў ён.

Мерапрыемствы ў межах гэтай патрыятычнай акцыі будуць праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі да 15 сакавіка. Толькі па лініі БРСМ пройдзе 197 урачыстых уручэнняў з удзелам 3920 юных грамадзян, якія дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, спорце ці грамадскай дзейнасці.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.