Вы тут

16 мая — Сусветны Дзень памяці людзей, памерлых ад СНІДу


Дзень памяці ў гэтэым годзе праходзіць пад дэвізам «Жыць. Вучыцца. Любіць», перадае Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Фота: pixabay.com

Сусветны Дзень памяці праводзіцца з мэтай успомніць пра тых, хто памёр ад СНІДу, выказаць салідарнасьць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, інфармаваць грамадства і прымусіць задумацца пра тое, што праблема ВІЧ-інфекцыі можа закрануць кожнага з нас.

У 2021 годзе Сусветны Дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, праходзіць пад дэвізам «Жыць. Вучыцца. Любіць». Тэма дня падкрэслівае важнасць разумення ўсіх аспектаў ВІЧ-інфекцыі, якія тычацца жыцця як кожнага чалавека, так і грамадства ў цэлым, дае магчымасць падумаць пра сябе і блізкіх, ушанаваць памяць тых, хто сышоў, зрабіць усё, каб зразумець людзей, якія жывуць з ВІЧ.

У Дзень памяці існуе традыцыя шыцця квілту — памятнага палотна, лапікавай карціны на тканіне, прысвечаны памяці блізкіх людзей. Гэтая традыцыя зарадзілася з 1987 года, калі актывіст Кліў Джонс прапанаваў стварыць коўдру ў памяць аб усіх людзях, якія памерлі ад СНІДу.

Паводле сусветнай статыстыцы за ўвесь перыяд назірання ад спадарожных СНІДу хвароб памерла 32,7 мільёна чалавек. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь пражывае больш за 22,8 тысяч чалавек з ВІЧ-пазітыўным статусам.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.