Вы тут

Ашуканец вы­ма­ніў амаль 160 ты­сяч руб­лёў


Пер­шым па да­па­мо­гу да мі­лі­цы­я­не­раў звяр­нуў­ся муж­чы­на, які рас­па­вёў, што яго зна­ё­мы ўзяў гро­шы ў доўг і не ад­дае. Так у по­ле зро­ку пра­ва­ахоў­нікаў тра­піў 34-га­до­вы жы­хар аб­лас­но­га цэнт­ра.


Вы­свет­лі­ла­ся, што яго ма­ні­пу­ля­цыі з да­вер­лі­вас­цю зна­ё­мых ужо па­стаў­ле­ны на па­ток. Па­да­зра­ва­ны на роз­ных пад­ста­вах уга­вор­ваў лю­дзей афор­міць на ся­бе та­ва­ры, за якія абя­цаў вы­плач­ваць крэ­ды­ты.

На са­май жа спра­ве ён толь­кі ўно­сіў не­вя­лі­кую су­му, ды і тую браў ад на­ступ­на­га па­цяр­пе­ла­га, па­ве­дам­ляе ад­дзя­лен­не ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў УУС Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. У вы­ні­ку апе­ра­тыў­ні­кам уда­ло­ся ўста­на­віць, што ах­вя­ра­мі дзял­ка ста­лі мі­ні­мум 23 ча­ла­ве­кі. Агуль­ны доўг пе­рад імі на­ліч­вае ўжо амаль 160 ты­сяч руб­лёў. Зда­бы­чай па­да­зра­ва­на­га ста­лі шмат­лі­кія да­ра­гія га­джэ­ты і бы­та­вая тэх­ні­ка. За­ва­ло­даў­шы чу­жой ма­ё­мас­цю, муж­чы­на рэа­лі­зоў­ваў яе праз скуп­шчы­каў або ін­тэр­нэт. У да­чы­нен­ні да гра­ма­дзя­ні­на рас­па­ча­лі кры­мі­наль­ную спра­ву, так­са­ма ўста­наў­лі­ва­юц­ца ін­шыя па­цяр­пе­лыя ад яго кры­мі­наль­най дзей­нас­ці.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Прэв’ю – pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.