Вы тут

Найбліжэйшыя юбілейныя даты майстроў кіно, тэатра, радыё


Асобы, прафесіяналы сваёй справы і куміры... Яны сыходзяць, але працягваюць жыць у памяці сваіх прыхільнікаў і ў тым, што пакінулі пасля сябе. Прапаноўваем згадаць найбліжэйшыя юбілейныя даты майстроў кіно, тэатра, радыё, а таксама даём падказку, калі ў тэлеэфіры выйдуць фільмы і тэматычныя праграмы з іх удзелам.


23 мая споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога, народнага артыста СССР Рыгора Чухрая. З гэтай нагоды ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала пакажуць мастацкі фільм «Балада пра салдата», рэжысёрам якога з'яўляецца імяніннік. Гэта была яго другая работа, якую адзначылі галоўным прызам кінафестывалю ў Венецыі. Паглядзець кінастужку будзе магчымасць 22 мая ў вячэрні час альбо 23 мая апоўдні. Акрамя фільмаў, засталіся і дзве кнігі ўспамінаў славутага рэжысёра — «Маё кіно» і «Мая вайна».

А 24 мая — 80-годдзе акцёра савецкага тэатра і кіно Алега Даля. Напярэдадні «Беларусь 3» пакажа мастацкі фільм «Залатая міна» (СССР, 1977), а ў сам дзень нараджэння нас чакае сеанс кінастужкі «Расклад на паслязаўтра» («Беларусьфільм», 1978) з яго ўдзелам.

26 мая — 95-годдзе з дня нараджэння дыктара Беларускага радыё, заслужанага артыста Беларусі Ільі Кургана... Восенню 1949 года ён атрымаў работу ў радыёэфіры, вытрымаўшы канкурэнцыю сярод сотні прэтэндэнтаў. Таксама працаваў рэжысёрам-рэпетытарам і выкладчыкам-кансультантам па сцэнічнай мове ў тэатры, выкладаў майстэрства акцёра і рэжысуры ў Акадэміі мастацтваў і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. На «Беларусь 3» выйдзе праграма «Камертон», прысвечаная майстру.

Загаловак у газеце: Найлепшых вызначае час

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.