Вы тут

Мінск наблізіўся да Шанхая


Форум народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) праходзіць у горадзе Ухань, што ў правінцыі Хубэй (цэнтральны Кітай). Карэспандэнт «Звязды» прымае ўдзел у маштабным мерапрыемстве.


Падчас форуму прайшлі шэраг панэльных сесій. На адной з іх было разгледжана ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж гарадамі-пабрацімамі. Паводле інфармацыі старшыні Кітайскай народнай асацыяцыі сяброўства з замежнымі краінамі Лінь Сунцяня, у гарадоў Паднябеснай заключаны больш чым 2,8 тысячы дамоў з пабрацімамі звыш 130 краін пяці кантынентаў. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва у гэтым плане — надзейная платформа для ўзаемадзеяння. Як лічыць намеснік генеральнага сакратара ШАС Чжан Хайчжоў, сярод галоўных задач — падтрыманне рэгіянальнай бяпекі і садзейнічанне агульнаму развіццю.

Уханьскі форум ужо мае канкрэтныя вынікі. У прыватнасці, на палях мерапрыемства была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Савецкім раёнам беларускай сталіцы і раёнам Чанін Шанхая. Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Сяргей Хільман, кантакты паміж тэрыторыямі развіваюцца ўжо з 1990-х і зараз здзейснены заўважны крок наперад, які дазволіць актывізаваць узаемадзеянне ў шэрагу важных кірункаў.

Мікалай ЛIТВIНАЎ

Прэв'ю: tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.