Вы тут

Бізнес-гульня «Фермер-пачатковец» аб'яднала каля 200 маладых аграрыяў


Падведзены вынікі міжнароднага фіналу бізнес-гульні «Фермер-пачатковец», які аб'яднаў каля 200 маладых людзей з Расіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Германіі, Казахстана і Кыргызстана — 34 каманды. Як паведамілі ў БРСМ, з дзесяці каманд-фіналістаў, якія прадстаўлялі Беларусь, сем заваявалі перамогу.


Фота з сайта БРСМ

Дыпломы пераможцы Міжнароднай інтэлектуальнай бізнес-гульні «Фермер-пачатковец» у катэгорыі «Каманды навучэнцаў агульнаадукацыйных арганізацый» заваявалі каманды сярэдняй школы вёскі Вістычы Брэсцкага раёна (праект ЛПХ «Herbal Lіne») і гімназіі Клецка (праект «Пляцёнка з роднай старонкі»).

У катэгорыі «Каманды студэнтаў аграрных прафесійных адукацыйных арганізацый» — каманды Мар'інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У. Лабанка (праект «Фермерская гаспадарка па вырошчванні агародніны ў абароненым грунце») і Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя (праект «Буякі — ягада, якая падаўжае жыццё»).

У катэгорыі «Каманды студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі» — каманды Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (праект «Green Quest — забаўляльна-пазнавальная паслуга» (дыверсіфікацыя дзейнасці аграсядзібы «Бабровая даліна»).

У катэгорыі «Маладыя людзі, якія маюць вопыт вядзення фермерскай гаспадаркі» — каманда ААТ «Гомельпрамбуд» (праект «Сады Семіраміды») і прадстаўнік клуба маладых інвалідаў «Самі», створанага ў Мікашэвічах пры філіяле Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Мікалай Мазоль (праект «Пчалярства»).

У Беларусі арганізатарам гульні выступіў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Арганізатар міжнароднага фіналу — Расійскі саюз сельскай моладзі.

Інтэлектуальная бізнес-гульня «Пачынаючы фермер» праводзіцца ўжо сем гадоў і аб'яднала за гэты час больш за 10 тысяч чалавек. Сёлета праект, асноўная мэта якога — развіццё ва ўдзельнікаў навыкаў бізнес-планавання ў сельскай гаспадарцы, збору і аналізу інфармацыі, выпрацоўкі кіраўнічых рашэнняў і ўмення працаваць у камандзе, — выйшаў на міжнародны ўзровень.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Фермеры пачалі і выйгралі!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.