Вы тут

Байдэн правядзе асобную прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы з Пуціным


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правядзе асобную прэс-канферэнцыю пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае ТАСС са спасылкай на крыніцы.


Фота: pixabay.com

Раней у Крамлі і Белым доме паведамілі, што лідэры дух краін раскажуць аб выніках саміту прадстаўнікам СМІ сваіх краін. Сумесную прэс-канферэнцыю ні адна з краін не пацвярджала, але і не выключала загадзя.

Пуцін і Байдэн сустрэнуцца ў Жэневе 16 чэрвеня. Гэта будзе першы расійска-амерыканскі саміт з часу сустрэчы Пуціна з Дональдам Трампам ў Хельсінкі ў ліпені 2018 года. У Крамлі заявілі, што лідэры Расіі і ЗША плануюць «абмеркаваць стан і перспектывы далейшага развіцця расійска-амерыканскіх адносін, праблематыку стратэгічнай стабільнасці, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, уключаючы ўзаемадзеянне ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса і ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.