Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў 2-й дзіцячай бальніцы Мінска: кожны дзень вашай працы — гэта выратаваныя жыцці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска з 70-годдзем з дня заснавання медыцынскай установы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Кожны год, кожны дзень зладжанай і скрупулёзнай працы вашага вялікага дружнага калектыву — гэта выратаваныя дзіцячыя жыцці, — гаворыцца ў віншаванні. — Вам удалося першымі ў нашай краіне укараніць прызнаныя ў свеце методыкі перасадкі нырак і вядзення рознай эндакрыннай паталогіі, падарыўшы тым самым шчаслівую будучыню дзясяткам тысяч маленькіх пацыентаў не толькі з Беларусі, але і многіх іншых краін».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму і пастаяннай даследчай працы ў сценах гарадской клінікі адкрыты тры рэспубліканскіх цэнтра для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыямі іх кансіліумаў карыстаюцца айчынныя і замежныя ўрачы.

«Перакананы, адказнасць і мэтанакіраванасць дазволяць вам дасягаць новых поспехаў у лячэнні нават самых складаных выпадкаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву бальніцы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.