Вы тут

Пачаўся прыём заявак на XXXV фэст «Віцебскі лістапад»


Некалькі гадоў таму, акрамя таго, што «лістапад» раней быў адным з самых старэйшых на постсавецкай прасторы фестывалем аўтарскай песні, ён стаў «творчым домам» таксама для паэтаў і прадстаўнікоў візуальных мастацтваў, нагадалі «Звяздзе» ў Цэнтры культуры «Віцебск».


Сёлетняя навізна ў змяненні ўзроставага абмежавання канкурсантаў: можна змагацца за перамогу, пачынаючы з дзесяці гадоў (ва узроставай катэгорыі 10-17 гадоў). Такім чынам у выпрабаваннях могуць узяць удзел нават дзеці. 

Заяўкі можна адпраўляць па намінацыях: «Аўтарская песня» (паднамінацыі: «Класіка», «Альтэрнатыва»); «Паэзія» («Свабодная тэматыка», «Вершы для дзяцей»); «Выканаўчае майстэрства» («Мастацкая дэкламацыя»; «Вакальны нумар»; «Кавер-песні»); «Візуальнае мастацтва («Відэапаэзія», «Перформанс», «Арт-батл»).  18 жніўня прыём заявак будзе завершаны.

На завочным этапе конкурсу (з 19 жніўня па 10 верасня) ацэнка конкурсных работ праводзіцца членамі журы дыстанцыйна... Вынікі будуць апублікаваныя да 15 верасня года на афіцыйным сайце Цэнтра культуры і ў групах у сацыяльных сетках.

Вочны этап і падвядзенне вынікаў конкурсу пройдуць у час правядзення асноўных мерапрыемстваў фестывалю з 15 па 17 кастрычніка ў Віцебску.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.