Вы тут

Грузія з 1 ліпеня адмяняе каменданцкі час


Каменданцкі час быў уведзены ў краіне 28 лістапада 2020 года сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе грузінскае інфармагенцтва GHN.


З 21.00 да 5.00 насельніцтву забаранялася знаходзіцца ў грамадскіх месцах, а таксама перасоўвацца пешшу або на транспарце.

Прэм’ер-міністр Грузіі сёння паведаміў, што з 22 чэрвеня ў краіне здымаецца яшчэ адно абмежаванне — абавязковае нашэнне масак на адкрытым паветры. Аднак у транспарце і ў закрытых памяшканнях людзі па-ранейшаму павінны будуць выкарыстоўваць маскі.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.