Вы тут

Ілья Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Істбарне


Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (87-ы нумар сусветнага рэйтынгу) з перамогі пачаў выступленне на турніры катэгорыі АТР-250 у брытанскім Істбарне з прызавым фондам 547,2 тыс. еўра, паведамляе БелТА.


22 чэрвеня ў першым раўндзе беларус амаль за дзве гадзіны абыграў брытанскага тэнісіста Элістэра Грэя (1133) — 6:2, 7:6 (7:5). Сёння ў 1/8 фіналу сапернікам Ільі Івашкі будзе прадстаўнік Аўстраліі Аляксей Папырын (67). У асноўную сетку беларус прабіўся праз кваліфікацыю, перамогшы двух аўстралійскіх тэнісістаў Джона Сміта (350) — 6:4, 7:6 (7:3) і Макса Персела (283) — 6:7 (6:8), 6:2, 6:1.

Яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў (72) таксама выйшаў у другі круг, перамогшы ў 1/16 фіналу французскага тэнісіста Жо-Вілфрыда Тсанга (83) — 6:3, 6:4. У гульні за выхад у чвэрцьфінал Ягор Герасімаў сустрэнецца з пераможцам матчу паміж двума прадстаўнікамі Казахстана Аляксандрам Бублікам (39) і Міхаілам Кукушкіным (106).

На турніры ў нямецкім Бад-Хомбургу экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка (14) выйграла 22 чэрвеня ў маладой беларускай тэнісісткі Юліі Гатоўка (271) — 7:5, 6:0.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...