Вы тут

Заўтра ў Магілёве падвядуць вынікі «Тыдня добрых спраў»


Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ.


«Тыдзень добрых спраў» праходзіць у рамках рэспубліканскага дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця для цябе». З 21 чэрвеня валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» арганізоўвалі ў розных кутках Магілёўшчыны працоўныя і экалагічныя акцыі, дапамагалі ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведалі дзяцей-сірот, інвалідаў і шматдзетныя сем’і. Заўтра на адкрытай пляцоўцы каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Атрыум» адбудзецца свята з удзелам малвдзёжных і дзіцячых творчых калектываў Магілёўшчыны. Будзе арганізаваная работа інтэрактыўных пляцовак па бодзі-арту, твістынгу і іншых. Валанцёры будуць інфармаваць гасцей і жыхароў горада аб дадзеным марафоне і раздаваць улёткі. Тут жа кожны жадаючы зможа прыняць удзел ва ўзвядзенні са слоў «Сцены Дабра» ў знак абароны і падтрымкі ўсіх дзяцей Магілёўшчыны.

— Сёлета аб’ектам нашай увагі стала 15-гадовая Віялета Хропава, — паведамілі арганізатары. — У яе прыроджаны парок сэрца і энтэрапатыя. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на набыццё лекавых сродкаў для Віялеты.

Дарэчы, дапамогай уразлівым слаям насельніцтва ў Магілёўскай вобласці займаецца болей чым 296 валанцёрскіх атрадаў агульнай колькасцю 3913 добраахвотнікаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.