Вы тут

У Літве мігранты ўстроілі бунт — памежнікі ўжылі слёзатачывы газ


У літоўскім горадзе Пабрадзе ў Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў мігранты не падпарадкаваліся патрабаванням памежнікаў і спрабавалі прарвацца да выхаду, памежнікі ўжылі слёзатачывы газ і двойчы стрэлілі ў паветра, паведамляе БелТА са спасылкай на партал Delfi.


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 23 чэрвеня. Група мігрантаў, размешчаная ў палатачным лагеры, выказала незадаволенасць у сувязі з прадстаўленым ім юрыдычным статусам у Літве і прызначанымі судом абмежаваннямі.

Па дадзеных Delfi, некалькі дзясяткаў чалавек паводзілі сябе агрэсіўна, шумелі, спрабавалі прарвацца да выхаду з лагера, не падпарадкоўваліся памежнікам, якія заклікалі іх да парадку. Для ўціхамірвання бунтаўнікоў памежнікі выкарыстоўвалі слёзатачывы газ і двойчы стрэлілі ў паветра гумовымі кулямі. Неўзабаве мігранты вярнуліся ў палаткі і супакоіліся. Дапамога ўрачоў нікому не спатрэбілася.

Дырэктар Цэнтра рэгістрацыі замежнікаў Аляксандр Кіслоў паведаміў, што большасць удзельнікаў бунту — грамадзяне Ірака. Ён сказаў, што яго супрацоўнікі былі гатовыя да магчымых беспарадкаў. У цэнтры былі падрыхтаваныя каманды для кантролю такіх інцыдэнтаў. Цяпер выяўляюць, ізалююць і апытваюць магчымых завадатараў бунту. Прыкметы незадаволенасці праяўлялі і мігранты, якія пражываюць у інтэрнаце, але там сур'ёзных інцыдэнтаў не было.

Прэв’ю: Delfi

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.