Вы тут

​Уладзімір Пуцін: Мы працягнем аказваць ўсебаковую дапамогу брацкаму беларускаму народу


Падчас пленарнага пасяджэння VIII форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што самае важнае ў такіх сустрэчах — іх рэгіянальны характар. Па яго словах, такія мерапрыемствы дазваляюць абмеркаваць самыя актуальныя і надзённыя пытанні расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай сферы, намеціць сумесныя праекты па лініі суб’ектаў Расійскай федэрацыі і абласцей Рэспублікі Беларусь.


Фота: ТАСС

«Беларусь для нас не проста добры сусед, але перш за ўсё найбліжэйшы саюзнік. Нашы адносіны будуюцца на прынцыпах узаемапавагі, падтрымкі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Цесныя сяброўскія сувязі паміж народамі Расіі і Беларусі падмацаваныя агульнай гісторыяй і духоўнымі каштоўнасцямі, а часцяком і сямейным сваяцтвам», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін. 

Ён нагадаў, што ў фокусе ўвагі заўсёды павінны быць захаванне памяці аб важнейшых падзеях нашага агульнага мінулага, недапушчэння фальсіфікацыі гісторыі. 

«Быць нашчадкамі пакалення пераможцаў не толькі вялікі гонар, але і адказнасць за захаванне традыцый баявога братэрства, ўзаемадапамозе, загартаваных ў суровыя ваенныя гады. Мы працягнем аказваць ўсебаковую дапамогу брацкаму беларускаму народу ў цяперашняй не самай простай ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі ва ўмовах бесперапыннага палітычнага і санкцыйных ціску, зацятых спробаў звонку разгайдаць сітуацыю», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Ён канстатаваў, што Расія падтрымлівала і будзе падтрымліваць супрацьстаянне Беларусі санкцыйным абмежаванням, уведзеных Еўрапейскім саюзам. «Лічым, што забарона на пастаўку ў краіны ЕС з Беларусі шэрагу тавараў наносіць шкоду інтарэсам бізнесу і звычайным грамадзянам. Вось пра што трэба было б падумаць тым, хто здзяйсняе такія дзеянні», — звярнуў увагу расійскі лідар.

Расія настроена і ў далейшым паслядоўна развіваць з Рэспублікай Беларусь шматпланавыя адносіны, займацца будаўніцтвам агульнай Саюзнай дзяржавы. А ў больш шырокім плане — умацоўваючы інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы ў тым ліку ў рамках ЕАЭС і АДКБ.

Уладзімір Пуцін, нагадаў, што 2 красавіка гэтага года споўнілася 25 гадоў з моманту падпісання дамовы аб утварэнні супольнасці Расіі і Беларусі, як папярэднічаў падпісанню дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт Расіі нагадаў, што за чвэрць стагоддзя абедзве краіны многага дасягнулі і многія рэчы ўжо ўспрымаюцца як само сабой разумеецца. Напрыклад, тое, што грамадзяне нашых краін маюць роўныя правы ў сферы медыцыны, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння, адукацыі, свабоды перамяшчэння, месца жыхарства і працаўладкавання.

«Эканомікі Расіі і Беларусі глыбока ўзаемазвязаныя. Наша краіна — галоўны замежны інвестар у Рэспубліцы Беларусь. На беларускім рынку працуе каля 2 тысяч 400 расійскіх кампаній. На Расію прыпадае амаль палова ўсяго знешняга гандлю Беларусі. Ідзе актыўная работа над узгадненнем праграм уніфікацыі заканадаўства ў нашых краінах у самых розных галінах. Іх рэалізацыя дазволіць выраўнаваць умовы для кампаній, завяршыць пабудову адзіных фінансавых і энергетычных рынкаў і транспартнай прасторы. А таксама сфармаваць агульную прамысловую, гаспадарчую і лічбавую палітыку», — канстатаваў расійскі ладар. Ён выказаў упэўненасць, што нарошчванню беларуска-расійскіх сувязей будзе садзейнічаць і салідны пакет рэгіянальных дакументаў, камерцыйных кантрактаў, падпісаных у рамках форуму рэгіёнаў.

Вяртаючыся да галоўнай тэмы форуму — навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі — Уладзімір Пуцін нагадаў, што краіны даўно і паспяхова ўзаемадзейнічаюць у сферы навукі і тэхнікі. Яны разам вырашаюць стратэгічную задачу — стварэнне адзінай навукова-тэхнічнай і лічбавай прасторы Саюзнай дзяржавы.

Сёлета ў Беларусі была наладжана вытворчасць расійскай вакцыны супраць каранавіруса. У рамках Саюзнай дзяржавы заснавана прэмія ў сферы навукі і тэхнікі. У Магілёве створаны расійска-беларускі ўніверсітэт, які атрымаў статус дзяржаўнага ў абедзвюх краінах. Расія і Беларусь актыўна працуюць над удасканаленнем акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і навуковых супрацоўнікаў. Беларускія грамадзяне маюць права паступаць у расійскія ВНУ на ўсе формы навучання. З гэтага года ў Расіі прызнаюцца вынікі беларускага цэнтралізаванага тэставання. 

«Уяўляецца важным, што навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі мае прыкладны характар. Важна, каб да рэалізацыі лічбаваага парадку дня актыўна далучаліся і рэгіёны. Адзначу, што ўжо цяпер ажыццяўляецца цэлы шэраг сумесных інавацыйных праграм і праектаў», — заўважыў Уладзімір Пуцін. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.