Вы тут

Мінпрыроды Беларусі і расійская грамадская арганізацыя абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык і старшыня агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Расійскае экалагічнае таварыства» Рашыд Ісмаілаў абмеркавалі магчымасць наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.


Фота прэс-службы Мінпрыроды

Падчас сустрэчы Андрэй Худык расказаў пра работу Мінпрыроды з грамадскасцю Беларусі: «Намі пабудавана ўзаемадзеянне і цеснае супрацоўніцтва з грамадзянамі і грамадскімі арганізацыямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў па некалькіх кірунках, якія дазваляюць ахапіць практычна ўсе мэтавыя групы. Дзякуючы гэтаму, кожны добрасумленны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ўзняцца на абарону навакольнага асяроддзя ў якасці грамадскага эколага і браць актыўны ўдзел у прыродаахоўнай дзейнасці».

Узаемаадносіны Мінпрыроды з грамадзянамі і грамадскімі аб’яднаннямі будуюцца на базе грамадскіх каардынацыйных экалагічных саветаў (ГКЭС). У Беларусі працуюць восем ГКЭС — пры цэнтральным апараце, у Мінскім гарадскім і кожным абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Міністр таксама адзначыў, што паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй дзейнічае шэраг пагадненняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і барацьбы са змяненнем клімату, у тым ліку аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў, аб супрацоўніцтве ў галіне нетракарыстання, аб стварэнні трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі «Запаведнае Паазер’е».

Удзельнікі сустрэчы выказалі зацікаўленасць у наладжванні партнёрскіх адносін і развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Андрэй Худык праявіў цікавасць да вывучэння вопыту Расійскай Федэрацыі ў галіне прыцягнення грамадскасці да вырашэння экалагічных пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, а таксама ў наладжванні адносін з грамадскімі аб’яднаннямі краіны-суседкі для рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў на нацыянальных і міжнародным узроўнях.

Паміж Рэспубліканскім цэнтрам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі Мінпрыроды, на базе якога праходзіла сустрэча, і Расійскім экалагічным таварыствам падпісаны пратакол аб намерах супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Дакумент прадугледжвае развіццё сумеснай адукацыйнай дзейнасці па экалагічнай асвеце насельніцтва, праграмы ўзаемадзеяння па прыгранічных асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і трансгранічных водных аб’ектах, экалагічным турызме, маніторынгу і развіцці інстытута грамадскіх экспертаў у галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя.

Анастасія АНІШЫНА, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: «Запаведнае Паазер’е» і грамадскія эксперты

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.