Вы тут

«Ні ў якім разе не здавайцеся!» Што пішуць Прэзідэнту простыя людзі


«Вялікая размова з Прэзідэнтам» нават праз некалькі дзён застаецца ў трэндзе інфармацыйнага парадку дня. Не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Пра гэта сведчаць у тым ліку і лісты, што прыходзяць на адрас Адміністрацыі Прэзідэнта ад беларусаў і ад нашых блізкіх і далёкіх суседзяў. Некаторыя з іх мы і публікуем. 


Засталася пад найвелізарным уражаннем ад сумленнасці, адкрытасці і шчырасці Вашай размовы. Дзякуй велізарнае за тое, што нягледзячы на такія складанасці, вы застаяцеся верным і адданым свайму беларускаму народу.

Талстая Галіна Аляксандраўна, Узда


Я, грамадзянка Беларусі, жыву ў Германіі, мой муж з Галандыі, але мы патрыёты Беларусі і ганарымся Вамі, што не дазволілі прагнілай Еўропе скрасці Беларусь. Мы падтрымліваем Вас, Аляксандр Рыгоравіч, у інтэрнэце. Мы бачым, якая вакханалія дзеецца ў СМІ і вельмі перажываем за Вас і за Беларусь. Я ваша верная падданая і не жадаю, каб з Беларуссю здарылася тое, што з Украінай. Мой муж кажа, што калі Еўропа ці Амерыка сунуцца ў Беларусь, то мы паедзем да вас і станем змагацца з ворагамі плячом да пляча з сапраўднымі патрыётамі маёй Радзімы. А ўсякія там прадажныя Ціханоўскія, нават тут у Германіі, сярод звычайных людзей расцэньваюцца як палітычныя прастытуткі. Не ўсе тут замбаваныя прапагандай, людзі разумеюць, што кіраўнікі Еўропы страцілі сваю суверэннасць і «спяваюць» пад дудку Амерыкі.

З глыбокай пашанай.

Віялета Камарова, Германія


Аляксандр Рыгоравіч, хачу шчыра і ад усяго сэрца выказаць Вам удзячнасць і падзяку за нашу краіну — нашу Беларусь, за поўную аддачу сіл у стварэнні нашай Рэспублікі.
Хачу Вас запэўніць, што нас — людзей, якія Вам давяраюць, Вас падтрымліваюць, нашмат больш тых, хто шырокай хадой крочыць да прорвы і імкнецца прыхапіць з сабой іншых (часам самі не разумеючы).

Вельмі Вас просім: не пакідайце нас! Мы з Вамі, мы Вам верым!

Гіро Аляксандр Валянцінавіч, Мінск


Сёння слухаў Ваша выступленне і злавіў сябе на думцы, што па-добраму зайздрошчу брацкаму беларускаму народу, што ў Беларусі ёсць такі кіраўнік, як Вы. Не дарма Вас называюць з цеплынёй «наш Бацька»! Беларусь лічу адзіным на постсавецкай прасторы грамадствам з сацыяльнай справядлівасцю. Галоўнае, што трэба нам, простаму народу, — справядлівасць. Не быў ні разу ў Беларусі, але мае землякі тыя, хто быў, вельмі хваляць брацкую краіну за парадак, чысціню, а галоўнае — за справядлівасць.

Чухно Іван Іванавіч, Тула


Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Вы малайчына, я ганаруся сваім Прэзідэнтам. За восем гадзін пятнаццаць хвілін Вы ўсім нос уцерлі. Не дай бог будзе вайна, я першы пайду на абарону нашай Cінявокай! А Ціханоўскую ў Гаагу на трыбунал пара адправіць. Моцнага Вам здароўя!

Андрэй Міхайлавіч Муралёў, Светлагорскі р-н, г. п. Парычы


Дазвольце выказаць Вам сваё захапленне! У мяне слоў няма, як я ў захапленнi ад Вашых адказаў замежнікам (ВПС і іншым) — прыгожа, дакладна і па сутнасці. Схіляюся перад вашай мужнасцю, вашым патрыятызмам, вашай прамалінейнасцю — Вы ў вочы і шчыра кажаце тое, што думаеце. Вы найлепшы Прэзідэнт!

Вы рэальна справамі даказалі, што любіце сваю краіну і свой народ. Дурні тыя, хто гэтага не разумее. У Вас у краіне сапраўдная свабода, свабода на справе, а не на словах, як ва ўсіх іншых краінах. У Вас у краіне — закон, перад якім роўныя ўсе. Гэта ўсё многага варта, а яны не разумеюць…

Здароўя Вам і працвітання Рэспубліцы Беларусь!!! Дзякуй, што Вы ёсць!

Аляксандр Аляксандравіч, Растоўская вобласць


Хачу выказаць Вам сваю павагу і захапленне сілай духу, мужнасцю і стойкасцю. Вы сапраўдны лідар нацыі і патрыёт Радзімы!

Цалкам падтрымліваю Вас як Прэзідэнта, дзякую Вас за стойкасць і бяру з Вас прыклад.

Паверце, шмат хто з жыхароў Салігорска сёння падтрымліваюць Вас. І разам з Вамі падзяляюць клопат пра будучыню нашай Радзімы. Мы ганарымся сваім Прэзідэнтам і краінай, у якой жывём! 

З глыбокай пашанай да Вас.

Страпко Аляксей Паўлавіч, Салігорск


З увагай і цікавасцю паглядзеў «Вялікую размову» з Вамі. Цаню Вас, таму што Вы не проста палітык, Вы — дзяржаўнік, уладар. Такіх мала. З глыбокай пашанаю.

Сяргей Адарыч, 35 гадоў, Кіеў


Уважліва слухаў адказы А. Р. Лукашэнкi на пытанні. Мяне зацікавіла пытанне аб патрыятычным выхаванні моладзі. У адказе Прэзідэнта прагучала вялікая заклапочанасць гэтым пытаннем. У чым з ім цалкам згодны. Гэта наша будучыня, будучыня нашай дзяржавы!!!

Навагонскі Эдуард Эдуардавіч, Орша


Сёння слухала ў прамым эфіры вялікую прэс-канферэнцыю. Вы валодаеце фактамі, умела іх выкарыстоўваеце. Вы эмацыйны. Вы валявы і адказны лідар. Вы моцны мужчына. Вы патрыёт Беларусі. Вы бачыце праблемы і гатовыя іх вырашаць, дакладней, вырашаеце.

Сулімава Ларыса, Краснадарскі край, сяло Успенскае


Я і ўся наша сям’я дзякуем Вам за моцную палітыку і за тое, што дазволілі спакойна жыць і развівацца нашай эканоміцы, не уводзячы навязанных абмежаванняў, як у многіх краінах свету, у сувязі з ковідам.

Дазвольце таксама ад усёй душы выказаць прызнанне і павагу за гэты няпросты год кіравання краінай, у які Вы і ўсе датычныя людзі годна выстаялі.

Дзякуй Вам вялікі!

Крэсцева Ірына Уладзіміраўна, Мінск


Захапляюся Вамі. Нягледзячы на паклёпніцкія кампаніі супраць Вас, ёсць мільёны людзей, якія захапляюцца вашымі рашучымі, смелымі, бясстрашнымі палітычнымі і стратэгічнымі крокамі і палітыкай. Не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых краінах.

Чым цяжэйшая, тым больш пачэсная задача, і Вы з ёй годна спраўляецеся. Няхай Алах Вам дапаможа ў справе далейшай абароны інтарэсаў дружалюбнага беларускага народа на ўсіх франтах.

Жадаю, каб кожны прадстаўнік беларускага народа зразумеў Вашу гістарычную місію і быў з вамі да канца.

Моцнага Вам здароўя, а беларусам — дабрабыту, мудрасці і росквіту.

Мірзазада Сейран Тарлан аглы, азербайджанец з Чарнагорыі


Глядзеў Вашу «Вялікую размову» і скажу Вам — Вы сапраўдны…

Часам бываю ў Вас у краіне па працы. Хадзіў па вуліцах вашых гарадоў і бачыў, як свецяцца вочы вашых грамадзян. І гэта гаворыць пра многае.

Прашу Вас, заставайцеся Прэзідэнтам як мага больш, захавайце гэты прыгожы, разумны, культурны народ.

Каюмаў Б. А, Саратаў


Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, мы, расіяне, цалкам Вас падтрымліваем, Вы малайчына, што і не баіцеся амерыканскіх санкцый. Вы проста малайчына, так трымаць!!! Я напалову беларус, чым вельмі ганаруся!!!

Ільленя Генадзь Дзмітрыевіч, Смаленская вобласць


Беларусь — гэта апошні яскравы прыклад магчымасці існавання іншага свету. Альтэрнатывы для гэтага дзікага, подлага і бязлітаснага ладу пад назвай дэмакратычны капіталізм... Ні ў якім разе не здавайцеся! А мы, з вялікім задавальненнем, чым зможам, тым дапаможам. Таму выказваю меркаванне велізарнай колькасці расіян: не пакідайце свой пост! Інакш, з вашым сыходам, знікне надзея на ўсё добрае і светлае.

Яўген Яўгенавіч Кокін, Расія, Прыморскі край, г. Находка


Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, з вялікай цікавасцю паглядзеў Вашу прэс-канферэнцыю. Заўсёды захапляўся Вашым талентам мудрага Кіраўніка. Сам быў неаднаразова ў Беларусі. Падпісваюся пад кожным Вашым словам. Усяляк падтрымліваю праводзімую Вамі палітыку. Я бачыў людзей, якія паважаюць сябе, простых людзей, якія ганарацца сваёй краінай. Здароўя Вам і Вашым родным і блізкім!

Павел, Расія


Глядзеў з жонкай Вашу прэс-канферэнцыю з журналістамі. Вялікі дзякуй за дастаўленыя задавальненне! (Як Вы іх па сусалах!!!) Мае карані з Лепеля, і мне глыбока не абыякавы лёс Беларусі. Дай Бог Вам здароўя і цярпення. Ведайце, што ў Расіі вельмі шмат людзей любяць Вас і перажываюць за лёс Беларусі.

Няволя Сяргей Уладзіміравіч, Расія


Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Да сённяшняга дня я, і не толькі я, ставіўся да вашай палітыкі ў дачыненні да Расіі, крытычна. Але сёння паглядзеў вашу «Вялікую размову» і зразумеў, што я памыляўся. На жаль, у нашых СМІ меркаванні аб вашай палітыцы неадназначныя і часам адкрыта правакацыйныя. Дзякуй вам за вашу працу і за вашу пазіцыю! З вялікай павагай!

Алег Шчацінін, Амурская вобласць, г. Благавешчанск


Рады, што Беларусь не павялася і пайшла сваім курсам, што ў яе такі Прэзідэнт, якім можна ганарыцца. Салідарны з Вамі ў пытаннях курсу і маральнасці вашай дзяржавы. Хацелася б прыехаць да вас, а можа і застацца ў вас у Беларусі. Здароўя Вам, жыццёвых сіл на карысць вашага народа!

Алег Мартынаў, Расія

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.