Вы тут

Сярэднявечча завітала ў Нясвіж


Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, культуры і музыкі «Нясвіжская фартэцыя» прайшоў у Нясвіжы і быў прысвечаны самым значным падзеям XVII-XVIII стагоддзяў.


Фэст адбываўся на тэрыторыі англійскага парку, палацава-паркавага комплексу «Нясвіжскі замак» і пазнаёміў гасцей свята з гістарычнымі падзеямі, ваеннымі кампаніямі, гарадскім і паходным побытам ваенных мінулых стагоддзяў.

Трэба сказаць, што гэта былі не ўсе забавы, якія прапаноўвалі гасцям свята: тут быў арганізаваны вялікі рынак рамеснікаў, на якім можна было набыць розныя прывабныя рэчы ў аўтарскім выкананні.

Адной з ключавых падзей фестывалю стаў «Баль у Радзівілаў», які панаваў у Нясвіжскім замку.

Раман КЛЮЧЫН, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.