Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.
Сёлета, у Год народнага адзінства, свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія знакамітыя дзеячы
Беларусі.
У жыцці народа літаратура заўсёды была найважнейшым сродкам пазнання свету і выхавання асобы. Творчасць Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Івана Мележа і іншых айчынных пісьменнікаў і паэтаў, юбілеі якіх будуць адзначаны падчас форуму, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай нацыянальнага гонару.
Дзякуючы нашым славутым класікам і новаму пакаленню таленавітай і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасці — сумленнасць, справядлівасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і вялікую любоў да роднай зямлі.
Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова — залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну.
Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята добрага здароўя, творчага натхнення, жыццёвай мудрасці і аптымізму.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.