Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Зоркі папярэджваюць: ваша манера ставіць людзей перад фактамі пакідае ім не так ужо шмат прасторы для праявы ініцыятывы. У сераду не варта паддавацца самаўпэўненасці і эгаізму, калі хочаце пазбегнуць непатрэбных канфліктаў. У другой палове тыдня вас чакае згода ў сям'і, асабліва калі вы аддасце дому больш часу.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні крышталізуецца першачарговая задача, вы будзеце імкнуцца да яе і зможаце яе вырашыць. Могуць адкрыцца новыя гарызонты ў кар'еры, аднак прыйдзецца ахвяраваць супакоем і адпачынкам. У сераду магчымыя нейкія праблемы юрыдычнага плана, прычыны якіх у нядаўнім мінулым, але справіцца з імі ўдасца ў канцы тыдня. Блізкія людзі праявяць клопат і ўвагу, іх дапамога будзе адчувацца ва ўсім, што падтрымае і парадуе вас.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць спрыяльны час для дасягнення запаветнай мэты. Лёс сам зробіць вам падарунак — не губляйце веру ў тое, што робіце. У вашых сілах змяніць у лепшы бок і сваё жыццё, і існаванне блізкіх. З вашай дапамогай яны змогуць справіцца са складанымі праблемамі, і вы адчуеце, што ганарыцеся сабой і імі.


РАК. На гэтым тыдні можа рэзка ўзрасці колькасць кантактаў, вас захлісне паток новай інфармацыі. Гэта можа згуляць з вамі дрэнны жарт: недаверлівым быць дрэнна, а давяраць усяму — сабе даражэй. Прыйдзецца шукаць залатую сярэдзіну. Падобна на тое, у чацвер давядзецца прымаць важнае рашэнне. У пятніцу варта пастарацца пазбавіцца старога і непатрэбнага.


ЛЕЎ. Многія планы давядзецца перагледзець у корані. Аднак адкрыюцца і новыя перспектывы ў асабістым жыцці. Цяпер неабходна выбраць правільную стратэгію і тактыку ва ўзаемаадносінах. Напружанне на рабоце можа ўзрасці, яно будзе звязана з аб'ёмам новых спраў і задач. Будзьце ўважлівыя, звяртайце ўвагу не толькі на ключавыя моманты, але і на дробязі.


ДЗЕВА. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і мець зносіны з людзьмі здалёк. Захочацца ажыццявіць задуманае. У выхадныя адчуеце стомленасць, вас могуць праследваць раздражняльнасць і незадаволенасць сабой, старайцеся не праяўляць гневу і не ўдзельнічаць у сварках. Праблема можа быць у тым, што пры ўсім гэтым вам проста неабходна вырашыць сямейныя пытанні.


ШАЛІ. На гэтым тыдні добра было б адмовіцца ад актыўнай дзейнасці на карысць адпачынку. Тым больш што да серады большая частка ініцыятыў і пачынанняў могуць угразнуць у бясконцых размовах і абмеркаваннях. У выхадныя будзеце мець вострую патрэбу ў дапамозе і, калі яе будзе прапануюць, прыміце яе з удзячнасцю. Можа з'явіцца магчымасць пераадолець усе назапашаныя сумневы разам.


СКАРПІЁН. Дзякуючы старым сувязям, у вас з'явіцца рэальны шанц добра зарабіць і рэалізаваць важныя планы. Паспрабуйце не ўпусціць удалы момант. Панядзелак нядрэнна падыходзіць для размоў з начальствам. Зразумееце, што вас цэняць і нават гатовыя падняць зарплату. У пятніцу будзеце здзіўляць досціпам і красамоўствам і лёгка даможацеся сваіх мэт. Уік-энд створаны для любові.


СТРАЛЕЦ. Для вас цяпер адно з самых хвалюючых пытанняў — кар'ера. І ўсёо вырашыцца на вашу карысць. Паспрабуйце змяніць сістэму каштоўнасцяў, і ўбачыце, як зменіцца ваша ўспрыманне свету. Добра было б дапамагаць навакольным, але не ўзвальваць усе праблемы на сябе. Парадуйце прывабнасцю ў новай кампаніі. Наведайце цікавую выстаўку, схадзіце ў кіно.


КАЗЯРОГ. Настаў час вызначыцца, якія з дзелавых кантактаў перспектыўныя, а якія — не. Не марнуйце час на пустую балбатню і перапіску ў сацсетках. Добры час для падтрымання і ўмацавання ўласных пазіцый. Будзьце больш настойлівыя, тады поспех усміхнецца, і зможаце рэалізаваць свае даўнія ідэі. Надыходзіць адказны перыяд у кар'еры. У пятніцу лепш прытрымаць эмоцыі і ў дадатак пажадана не пачынаць новых спраў. Суботу прысвяціце адпачынку, а нядзеля — удалы дзень для падарожжаў.


ВАДАЛІЎ. Ідэй у вас можа аказацца больш, чым магчымасцяў да іх рэалізацыі. Зрэшты, гэта не нагода для перажывання — пакіньце частку задуманага на будучыню. Зможаце паспяхова выйсці практычна з любога цяжкага становішча. Толькі не крытыкуйце калег і сяброў і не хваліцеся сваімі поспехамі. Настройвайцеся на тое, што давядзецца выслухваць падрабязныя рэкамендацыі начальства. Інтэлектуальныя заняткі, важныя перагаворы, візіты і паездкі лепш планаваць на другую палову тыдня.


РЫБЫ. Супакойцеся і не мітусіцеся, плывіце па плыні. У патрэбны час яна сама вынесе вас туды, куды трэба. На працы верагодныя праблемы, звязаныя са зменай кіраўніцтва або з інтрыгамі. Не забывайцеся, што, чым менш ведаеш, тым мацней спіш. Паспрабуйце рацыянальна расходаваць сілы, пазбягайце перагрузак. Хоць бы кароткі адпачынак вам проста неабходны. Самы час задумацца пра адпачынак у аксамітны сезон.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».