Вы тут

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»


Менавіта гэтымі словамі — шчырымі, па-народнаму цёплымі, радаснымі — нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі дзень, які стаў пачаткам яднання беларусаў на сваёй зямлі. Гэтыя словы — у агульным загалоўку, пад якім выйшаў нумар «Звязды» ўжо назаўтра пасля пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі і які практычна цалкам быў прысвечаны тэме народнага яднання...


Па кліку на фота адкрыецца поўная PDF-версія нумара.

Спачатку мы хацелі прысвяціць гэтаму нумару публікацыю-агляд. Але, самі яго з цікавасцю пагартаўшы — уважліва пачытаўшы, — вырашылі, што найлепш будзе апублікаваць яго факсіміле. Гэткі кавалачак жывой гісторыі — і яна сапраўды паўстае на тых старонках, і пачынаеш ведаць тое, чаго не ведаў, асэнсоўваць тое, над чым не задумваўся. Калі хтосьці яшчэ сумняваецца, што 17 верасня 1939 года — дата для нашага народа лёсавызначальная, пачытайце сённяшні нумар. Дакладней, не сённяшні, а той, які дайшоў да нас з 18 верасня 1939-га.

Дарэчы, даваенныя газеты ўвогуле — вялікая рэдкасць: газетная папера гарыць найлепш, а Беларусь тры гады акупацыі і бітваў за яе літаральна палала. Больш-менш поўныя даваенныя падшыўкі «Звязды» ёсць у Нацыянальным архіве ды ў Нацыянальнай бібліятэцы. Нацыянальная бібліятэка некалькі гадоў назад распачала вельмі важную справу — алічбаванне даваенных газет. Мы звярнуліся туды з просьбай падзяліцца лічбавай версіяй «Звязды» верасня 1939 года. Дзякуючы рупліўцам галоўнай кніжнай скарбніцы краіны кожны чытач сённяшняга нумара можа даведацца пра тагачасныя падзеі з першых вуснаў. Або, правільней сказаць, з першых радкоў.

PDF-версія архіўнага нумара «Звязды» прадастаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.