Вы тут

Дажджы і да +14°С чакаецца ў Беларусі 23 верасня


Дажджы і да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёвы 4-9 м/с, у дзённыя гадзіны па захадзе краіны парывы будуць да 12 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 1-7 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 па ўсходзе да плюс 14 градусаў па захадзе краіны.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.