Днямі ў Мінску найлепшым вучням сталіцы ўручылі 100 прэмій Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Цырымонія прайшла ва ўрачыстай атмасферы ў гарадской ратушы.
Нягледзячы на юны ўзрост, а гэта навучэнцы 9—11-х класаў, лаўрэаты прэміі, можна сказаць, ужо адбыліся як асобы. Яны дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, ярка праявілі сябе ў інтэлектуальных спаборніцтвах на нацыянальных і міжнародных турнірах, конкурсах і алімпіядах, маюць творчыя і спартыўныя дасягненні.
Як юнакі і дзяўчаты становяцца пераможцамі? Спачатку найлепшых у кандыдаты на прэмію назвалі педагогі школ і гімназій, а затым іх прапановы разгледзела спецыяльная камісія гарадскога камітэта па адукацыі. Яна і выбрала 100 маладых людзей.
Але, як прызнаўся старшыня Мінгарсавета Андрэй Бугроў, сто прэмій — гэта сціплая для маштабаў дзвюхмільённай сталіцы лічба. У Мінску сёння больш за 200 школ і гімназій. І ў кожнай з іх ёсць вучні, вартыя высокай узнагароды гарадскога Савета. Таму яго дэпутаты зараз разглядаюць магчымасць павелічэння колькасці такіх прэмій, адзначыў суразмоўнік.
Мікалай ЛЮБЧАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.