Вы тут

Юбілейныя «Пічэтаўскія чытанні» пройдуць у БДУ 27-28 кастрычніка


Двухдзённая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пічэтаўскія чытанні — 2021: 100 гадоў першаму ўніверсітэту Беларусі» адкрыецца 27 кастрычніка ў БДУ. Мерапрыемства адбудзецца ў вочна-дыстанцыйным фармаце і прымеркавана да 100-годдзя БДУ. Асноўнай праблематыкай форуму заяўлена гістарычнае асэнсаванне ролі ўніверсітэта ў развіцці айчыннай сістэмы вышэйшай адукацыі.


У канферэнцыі прымуць удзел каля 120 вучоных і студэнтаў з Беларусі, Расіі, Германіі, Францыі і Украіны: прадстаўнікі БДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, МДУ імя. М.В. Ламаносава, Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Цюбінгенскага ўніверсітэта Эберхарда і Карла (Германія) і іншыя. Такое прадстаўніцтва абумоўлена ў тым ліку і тым, што ў 1921 годзе для фарміравання кадравага саставу БДУ былі прыцягнуты лепшыя адміністратары і педагогі таго часу з Беларусі, Расіі, Украіны і некаторых еўрапейскіх краін. Велізарная роля ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў належала першаму рэктару БДУ, вядомаму гісторыку, прафесару МДУ Уладзіміру Іванавічу Пічэце. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам ішло станаўленне першага беларускага нацыянальнага ўніверсітэта.

Праца васьмі секцый пройдзе ў анлайн-фармаце 28 кастрычніка. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі, адукацыі і гістарыяграфіі, традыцыі і інавацыі ў вывучэнні і выкладанні гісторыі Беларусі, разгледзяць сучасныя падыходы да гістарычнай рэканструкцыі і шэраг іншых пытанняў. Таксама тэмай для абмеркавання стане асоба першага рэктара БДУ Уладзіміра Пічэты, яго ўклад у станаўленне беларускага ўніверсітэта, закладзеныя ім веды і метадычныя падыходы да педагагічнай дзейнасці, якія дагэтуль вызначаюць прафесійны ўзровень выпускнікоў ВНУ.

Вынікам двухдзённай работы стане публікацыя зборніка навуковых дакладаў, які будзе даступны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам канферэнцыі выступае гістарычны факультэт БДУ. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.