Вы тут

Сергеенка: мы знайшлі адзіныя падыходы ў фармаванні праекта Канстытуцыі


Мы прапрацавалі фармулёўкі і знайшлі адзіныя падыходы ў фармаванні праекту Канстытуцыі. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Асноўнай задачай групы, якая была створана па распараджэнні Прэзідэнта літаральна месяц таму, стала неабходнасць сфарміраваць канчатковую канфігурацыю праекта Канстытуцыі — Асноўнага закона, які будзе працаваць доўгія гады на стварэнне нашай суверэннай рэспублікі, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Праведзена 6 пасяджэнняў рабочай групы, у якую ўвайшлі парламентарыі, вучоныя, прадстаўнікі Канстытуцыйнага суда, члены ўрада. За гэты час былі гарачыя спрэчкі, дыскусіі, прапрацоўваліся фармулёўкі па канкрэтных артыкулах. Гэта не выключала індывідуальнай работы. Мы пастаянна былі на сувязі з кіраўніком дзяржавы: было некалькі сустрэч з Прэзідэнтам, дзе абмяркоўваліся канкрэтныя артыкулы Асноўнага закона. І менавіта Аляксандрам Лукашэнкам была ўказана неабходнасць больш уважліва падысці да пытання пераразмеркавання паўнамоцтваў Прэзідэнта паміж іншымі органамі дзяржаўнай улады».

Кіраўнік Адміністрацыі падкрэсліў, што сёння ўжо сфарміраваны адзіныя падыходы і прапрацаваны фармулёўкі. У выніку змены прапануюцца ў 77 артыкулаў Асноўнага закона, прэамбуле. Дадаткова плануецца ўвесці новы раздзел, які будзе даваць характарыстыку паўнамоцтваў, фарміравання і статусу Усебеларускага народнага сходу. «Наперадзе сумеснае пасяджэнне з Канстытуцыйнай камісіяй, якая фармулявала праект Асноўнага закона, — падкрэсліў ён. — Я думаю, да пачатку снежня мы выйдзем на наступны этап — усенароднае абмеркаванне».

Змяненні закрануць практычна ўсе раздзелы Канстытуцыі. Так, Усебеларускі народны сход стане вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, своеасаблівым народным веча. Адпаведна, пашырэць і яго правы: рашэнні ВНС будуць абавязковымі для выканання. Акрамя таго, сход будзе мець права адмяняць рашэнні іншых органаў, якія супярэчаць нацыянальнай бяспецы. Таксама градуецца парадак абрання — ён будзе шырэйшым: ​​мяркуецца, што ў склад УНС будуць уваходзіць прадстаўнікі выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады, грамадскіх структур, дэпутаты мясцовых саветаў.

Наступны блок — пераразмеркаванне паўнамоцтваў: зробяцца больш жорсткімі патрабаванні да кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, будуць уведзены абмежаванні па двух тэрмінах, зменіцца парадак імпічменту, узмоцняцца ў пэўнай ступені функцыі ўрада. Трэці блок закране парламент і мясцовыя саветы, якія будуць выбірацца тэрмінам на 5 гадоў. Павялічваецца перыяд работы парламента да дзвюх сесій, ён будзе працаваць практычна цэлы год. Па выбарчым заканадаўстве і сістэме плануецца даць фармулёўку паўнамоцтваў ЦВК. Здымаюцца асобныя абмежаванні па катэгорыях па ўдзеле ў працэсе галасавання, павышаецца роля Канстытуцыйнага суда, уводзіцца такое паняцце, як канстытуцыйная скарга, якую можа падаваць грамадзянін.

«Сур’ёзна ўзмацняецца блок правоў і свабод грамадзян, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — У ім знойдуць адлюстраванні нашы традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, клопат аб пенсіянерах і інвалідах, пытанні захавання гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Аднак трэба разумець, што ў гэтым раздзеле Канстытуцыі адлюстроўваецца не набор льгот, а гарантыі дзяржавы па тых ці іншых катэгорыях насельніцтва. Асобным артыкулам выводзіцца тэма маладзёжнай палітыкі».

Пасля прыняцця на рэферэндуме Канстытуцыі чакаецца вялікая праца па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з ёй, заключыў Ігар Сергеенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.