Вы тут

Бежанец у ТЛЦ: дзякуй беларусам за дапамогу


Адзін з бежанцаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, дзякуе беларусам за дапамогу, перадае БелТА.


«Я прыехаў з Ірака і хачу патрапіць у Германію. Спадзяваўся, што Польшча нас прапусціць, але замест гэтага нас палівалі з вадамётаў і труцілі газам. Хачу сказаць дзякуй беларусам за тое, што далі нам прытулак, ежу, ваду і выратавалі ад халадоў. Асобна хочацца падзякаваць Аляксандра Лукашэнка, які ўчора паабяцаў дапамагчы вырашыць нашу праблему. Гэта дадае нам сіл», — падзяліўся мужчына.

Тым часам у лагеры ўтварылася ініцыятыўная група, праз якую людзі даносяць свае асноўныя праблемы. Уцекачы пішуць, што ім неабходна, і па гэтых спісах фармуюцца грузы гуманітарнай дапамогі ад беларускага боку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.